Pável
Belavus

PÁVEL BELAVUS NASCEU EM 22 DE AGOSTO DE 1987 NA CIDADE DE LIDA. ELE É O CO-FUNDADOR E EX-DIRETOR DO SITE CULTURAL ART SIADZIBA E DA LOJA DE SÍMBOLOS NACIONAIS, ROUPAS E LEMBRANÇAS SYMBAL.BY. PÁVEL TAMBÉM TRABALHOU COMO JORNALISTA, ESCREVENDO MATERIAIS PARA A RÁDIO SVABODA. EM 2018, PARTICIPOU NA CAMPANHA PÚBLICA PARA CONFERIR À BANDEIRA BRANCA, VERMELHA E BRANCA STATUS DO PATRIMÔNIO HISTÓRICO E CULTURAL E FOI UM DOS ORGANIZADORES DO SHOW BNR-100 EM HOMENAGEM AO CENTENÁRIO DA REPÚBLICA POPULAR DE BELARUS. EM 2020, INTEGRANDO A EQUIPE BNR-100, LANÇOU A CAMPANHA HODNA. EM AGOSTO DO MESMO ANO PASSOU A INTEGRAR O CONSELHO DE COORDENAÇÃO.

DURANTE SUAS ATIVIDADES SOCIAIS, PÁVEL FOI REPETIDAMENTE PERSEGUIDO PELA KGB, INCLUINDO PUNIÇÕES POR PROCESSOS ADMINISTRATIVOS. ELE ESTÁ NA PRISÃO POR ACUSAÇÕES CRIMINAIS, SEM JULGAMENTO, DESDE NOVEMBRO DE 2020.

Encontre o endereço atual de Pável em sua PÁGINA PESSOAL no site do Centro de Direitos Humanos Viasná. Você pode  ENVIAR UMA CARTA  ou um cartão postal online para apoiá-lo.

Infelizmente, os poemas deste autor ainda não foram traduzidos para este idioma. Mas você pode nos ajudar!


Se você puder ajudar a traduzir os poemas das pessoas presas políticas de Belarus para o português ou outro idioma que você domina, entre em contato conosco por email ou Telegram.

Na língua e nos versos, em pessoas iluminadas nos lugares escuros, – Belarus Vive.

Павел
Белавус

Павел Белавус нарадзіўся 22 жніўня 1987 г. у Лідзе. Ён сузаснавальнік і экс-дырэктар культурніцкай пляцоўкі «Арт Сядзіба» і крамы нацыянальнай сімволікі, адзення і сувеніраў «Symbal.by». Таксама Павел працаваў журналістам, пісаў матэрыялы для «Радыё Свабода». У 2018 г. удзельнічаў у грамадскай кампаніі аб наданні бела-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і быў адным з арганізатараў святочнага канцэрту «БНР-100». У 2020 г. у складзе каманды «БНР-100» запусціў кампанію «Годна», а ў жніўні ўвайшоў у асноўны склад Каардынацыйнай рады.

Падчас сваёй грамадскай дзейнасці Павел неаднаразова трапляў пад пераслед, у тым ліку пад пакаранні па адміністрацыйных справах. З лістапада 2020 г. знаходзіцца за кратамі па крымінальных абвінавачваннях.

АКТУАЛЬНЫ АДРАС ПАЎЛА МОЖНА ЗНАЙСЦІ НА ЯГО АСАБІСТАЙ СТАРОНЦЫ НА САЙЦЕ ПЦ «ВЯСНА». АДТУЛЬ ЖА ПРАЗ АДПАВЕДНУЮ СПАСЫЛКУ МОЖНА ДАСЛАЦЬ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНАМУ ПАШТОЎКУ. 

"Тут няма ні сваіх, ні чужых..."

Тут няма ні сваіх, ні чужых,
Як праклён кожны носіць свой боль,
Як удар, што патрапіў пад дых,
Памнажаючы праўду на ноль.

Тут надзея, як грукат трамвая,
Што бяжыць праз штодённы палон:
Ці дарога дадому чакае,
Ці на рэйках расплюшчыць вагон.

Не схаваць тут свайго недаверу,
Не ўбачыць пяшчоты ў вачах,
Бо адныя будуюць кар’еру,
А другія рыхтуюць замах.

Тут сяброўства, як дым цыгарэты.
Дым знікае, бычок — у вядро.
Тут ня варта расказваць сакрэты.
І даверліва верыць у дабро.

Грэе кубачак цёплай гарбаты,
Шум з вакна на сустрэчу заве.
Калі шлях да свабоды закрыты,
Пабудуй гэты шлях у галаве.

Цуды

Хутка-хутка Новы год —
Дзень усім знаёмы.
Сёння ў сад я не пайду,
Застануся дома.
Я збяру сваю сям’ю — маму, тату, брата.
Упрыгожым мы ялінку
У чаканні свята.
Я хачу каб на ялінцы
Зіхацела зорка!
Запрашу да справы тату,
Каб узняў высока.
Маме шчыра я скажу:
Ноччу спаць не буду!
Бо чароўнай гэтай ноччу
Я чакаю цудаў!

Калыханка

Калі ў сонца больш няма моцы быць у небе –
Гарэзлівы святла прамень знік на цёплай глебе.
Выходзіць дзетак сцерагчы з нябёсаў вартаўнік –
Начны вандроўнік летуценны – месяц маладзік.

Ён коцікам дае парады муркаць ля падушкі
І адганяць камарыкаў, што лётаюць над вушкам.
Сабачкам ён паказвае, дзе вартаваць ваш сон,
Каб пабудзіць не завітаў раптоўна нават слон.

Спі маё дзіцятка – побач будзе татка,
А калі ён раптам знік – гэта месяц-чараўнік.
Паклаў тату ўжо спаць і прыйшоў цябе люляць.
Дні змяняюць ночкі – час заплюшчыць вочкі.

А маладзік раскінуў у небе зоркі, як сняжынкі,
Начныя ходзяць матылькі па іх, як па сцяжынках.
І мышкі ціха, пакуль кот мурчыць яшчэ ля вушка,
Палезлі носікі памыць да коціка ў кармушку.

Хай сонную тваю ўсмешку месяц захавае,
Ды перадасць тваёй матулі, што я яе кахаю.
У снах вандруй і сустракай дзівосаў светлых край,
Люблю цябе, маё дзіцятка, баю-баю-бай.

Шчыра

Непазбежна — навальніца!
У святле маланак твар.
Патаемная крыніца
запаліла ў небе жар.

Я не плачу — гэта неба
Дорыць слёзы мне свае.
Дзе хавацца? Бегчы трэба!
Чуеш, як маланка б’е?

Палічы да пяці і грымота
Разарве цішыню над зямлёю —
Гэта шчыра злуецца прырода,
Б’е маланка ўсмешкай крывою.

Там дзе шчыра — там кветкі ў полі
Навальніца падорыць світанку.
А хлусня, ты чуеш, ніколі
Не адолее ў бітве маланку.

Бі маланка, лупі да знямогі
Ўсіх вар’ятаў без жалю, без слоў,
Што так прагнуць сваёй перамогі
І не бачаць святло — толькі кроў.

Змые дождж і вар’ятаў, і катаў,
І шляхі ў наш сонечны гай,
Там узыйдзе чабор замест кратаў.
Чуеш пах? Гэта ён! Родны край.

Мары

Я хаджу яшчэ ў садок, у школу пакуль рана.
Але літары вучу плённа і старана.
Первай вывучыла “М”- гэта значыць “мама”,
А яшчэ і “малако”, яго робіць крама.
Ой, не крама, а карова з чорна-белай спінкай.
Значыць зараз будзе “С”- маё імя Сафійка.

Сустракаю літр “А” у словах я багата,
Там дзе мама, там дзе баба і, канешне, тата!
Сярод літр ёсць адна- круглы абаранак,
Гэта “О” і лічба “нуль”- сонца на світанак.
У словы літары складу з марамі, вядома:
“Тата, я цябе люблю і чакаю дома!”

Вецер

Тук-тук-тук! Тук-тук-тук!
Хто пагрукаў у вокны?
Гэта вецер прашаптаў,
Што яму самотна.

Усе маюць свае хаткі,
Толькі ён гуляка,
Лётае ад дому ў дом-
Сумны небарака.

Вецер! Вецер! Ну-ну-ну!
Не ляці ў ложак,
Не шукай ты там маіх
І Мірона ножак!

Пагуляйся у двары,
Пашукай там счасце,
Дрэвам казку раскажы,
Ды збяры ўсё лісце.

Гаспадарыць у двары
Сёння нашым можаш,
А калі настане дзень,
Выйдзем, дапаможам!

Толькі вецер не куляй
Горку ды арэлі,
Каб цябе мы радасна
Заўтра ўсе сустрэлі!

"Я хажу вясёлы..."

Я хажу вясёлы
Кожны дзень у садзік,
Бо цяпер у мяне
Ёсць дома родны брацік!

Праўда ён яшчэ маленькі,
Толькі спіць альбо крычыць.
А як трохі падрасце,
Буду я яго вучыць.

Пакажу я самалёты,
Усе машынкі і цягнік.
Дзе там руль і дзе там тормаз,
Дзе бібіка і ручнік.

Будзем разам мы гуляцца,
Есці кашу на абед.
Пойдем у госці мы да бабы,
На спіне катаў каб дзед.

Мірон

Я залезу на канапу
І сур’ёзна усім скажу,
– Я дарослы! Я як тата!
Хопіць вашых жу-жу-жу.

Маю я штодзённа справы?
Бо адказны гаспадар.
Дома, у двары, ля мамы –
Я галоўны тут змагар.

Конь драўляны – як “Пагоня”
У руках маленькі меч!
Пад аховай мамы з Соняй
Хай бабайка ідзе прэч!

Кавун

Чырвоны колер любіць тата,
А я люблю ружовы.
Сёння ў нашым доме свята-
Дзень рознакаляровы!

Маме дам я апрануць
Жоўтую сукенку.
Брат захоча нацянуць
Сінюю каўнерку.

Вось прыехаў і дзядуля,
Ёсць яму абноўка:
– Трымай белую кашулю,
Едзь на Камароўку!

І шукай жа толькі, дзед,
Мне кавун чырвоны.
Будзем есці на абед,
Дзень такі цудоўны!

Беларускі дом

Мой дом- гэта ліпа ў полі,
Што птушак ратуе ад ветру,
Шалаш на старээнькай таполі
І ровар дзядулі ў стылі “рэтра”.

Народ мой, як бусел на крылах.
Ён вольны, ён межаў не мае.
І дзе б не блукаў у белых хмарах-
Дамоў усё адно прылятае.

Мой сцяг, як таполя старая-
Вышэй і вышэй з кождным днём.
Там ровар, шалаш там чакае
І дом, беларускі мой дом.

Згубіць не магчыма Радзіму,
Як выжыць без сэрца ў грудзях.
Жыццё падарыла Айчыну,
Мой дом, мой народ і мой сцяг.

"Мой родны кут, дай суперкрылы..."

Мой родны кут, дай суперкрылы
Ляцець буслом за небасхілы
Праз завірухі ды праз хмары
Шукаць, згубліліся дзе мары.

Хто іх згубіў? Дзе заблукалі?
Куды зляцелі? Што шукалі?
Буслы не зменяць накірунку.
Ляцяць! Не просяць паратунку.

Лаві! Хапай чырвонай дзюбай,
Нясі дамоў – радзіме любай.
Там недзе ёсць і мая мара.
Вяртай, каб болей не знікала.

"Пакой, сцяна, два сэрцы на люстэрку..."

Пакой, сцяна, два сэрцы на люстэрку.
І пах жаноцкі – тут была яна.
Цяпер тут я, нібыта на хвілінку
Спазніўся на сустрэчу да відна

Была адна і грэла толькі коўдра.
Драўляны стол, алоўкі, сшытак, ноткі.
Знайшоў паштоўкі “Я з табой”, “Усё будзе добра”.
А знізу подпіс просты – эм ды кропкі.

З вадою

Не хавай у землю мае косці,
А развей пыл над роднай ракою.
Хай з зямлі лепей вырасце штосці,
А вада забірае з сабою.

Так вандроўка працяг атрымае-
З ручая да ракі, у акіян.
І ніхто ўжо мяне не стрымае,
Не убачыць, ня ўчыніць падман.

Калі ўспомняць, няхай добрым словам,
А не плачам ля чорнай труны,
І магільнай плітою з прадмовай,
Лепш застацца навечна жывым!

Каб ніхто не паказваў рукою,
Што вось тут ён ляжыць назаўжды,
А каб ведалі- знік ён з вадою,
Ды не ведалі як і куды!

Не шукай мяне, клікаць не трэба,
Рэха голаса слухаць свайго.
Мы не там, дзе забрала нас глеба.
Чалавек там, дзе помняць яго!

Заголовок вкладки
Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipisicing elit. Optio, neque qui velit. Magni dolorum quidem ipsam eligendi, totam, facilis laudantium cum accusamus ullam voluptatibus commodi numquam, error, est. Ea, consequatur.

У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.