Андрэй
Аляксандраў

Андрэй Аляксандраў нарадзіўся ў Ніжнім Тагіле ў РасЕі 27 студзеня 1978 года. Яго дзяцінства прайшло ў Паставах. Журналісцкую кар’еру пачынаў у Наваполацку, а ў 2009 – 2012 гадах быў намесЬнікам старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Андрэй Аляксандраў вучыўся ў Вэстмінстэрскім унівЭрсітэце ў ЛЁндане, дзе атрымаў ступень магістра мэдыямЭнЭджмЭнту. У 2015 – 2018 быў намесЬнікам дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. ПасЬля працаваў мЭдыякансультантам.
Андрэя затрымалі ў пачатку 2021 года разам зЬ яго сяброўкай Ірынай Злобінай. Яго абвінавацілі ў супрацоўніцтве з краўдфандынгавай плЯтформай BY_help. Андрэй праходзіў па "справе БелаПАНа". Падчас зЬняволення ажаніўся з Ірынай Злобінай — таксама фігуранткай справы. Андрэя асудзілі На 14 гадоў калоніі.

У 2021 годзе абвешчаны лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча, якая была заснавана ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода і прысуджаецца за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе.

АКТУАЛЬНЫ АДРАС АНДРЭЯ МОЖНА ЗНАЙСЬЦІ НА ЯГО АСАБІСТАЙ СТАРОНЦЫ НА САЙЦЕ ПЦ "ВЯСНА". АДТУЛЬ ЖА ПРАЗ АДПАВЕДНУЮ СПАСЫЛКУ МОЖНА ДАСЛАЦЬ ПАЛІТЗЬНЯВОЛЕНАМУ ПАШТОЎКУ.

Калі на неба глядзіш праз краты...

Калі на неба глядзіш праз краты,

не бачыш кратаў, а бачыш неба.
Учорашні хлеб пахне цвіллю і стратай,
а заўтрашні пахне сапраўдным хлебам.
Ты кажаш: неба — падман аптычны.
Але падман — гэта краты, вер мне!
Бо краты — толькі хэштэг,
як звычка,
А гэты хэштэг зараз проста ў трэндах.
Ды справы няма да хэштэгаў небу,
пра трэнды неба зусім не ў курсе,
яно пад нагамі не чуе глебы,
не лічыць стагоддзяў і хлебных лустаў.
І неба цягне аблокаў вату
над часам — адзінае, што жыве.
І неба таксама не бачыць кратаў,
калі ўглядаецца ў неба ўва мне.

"Тут лета. І пекла. Жыццё ў адпачынку..."

Тут лета. І пекла. Жыццё ў адпачынку.
Навіны прыходзяць хутчэй за лісты.
Любоў у лістах, у навінах – навінкі.
Зрываюцца планы. Зрывае балты.
Кіно пра вайну. Батальёны на маршы.
Ляціць самалёт. Камісар кліча ў бой.
Тут пекла і так – але вораг наш страшны.
Палонных не браць! Мы ваюем з сабой.
Сядай, калі ласка. Сядзі. Будзь як дома.
Такая спякота! Сядзі, пачакай.
Адпусціць вайна і пякельная стома –
І шляхам адвечным пацягнемся ў рай.

"верасень выракам веры..."

верасень выракам веры
кроіць кастрычнік з кастроў.
шоўк шамаціць сярод цемры
жоўтай паперай лістоў.
неба зваляная коўдра
сніць калыханку дажджу.
скончыцца свет. будзе новы.
спі.
я цябе разбуджу.

"Я хацеў напісаць табе вершык..."

Я хацеў напісаць табе вершык, каб патрапіць хоць у нейкі шорт-ліст; каб у вершыку сцяг быў ды вершнік,  але гэта цяпер – экстрэмізм. Экстрэмізм жа не ўхваляць па пошце – і шорт-ліст не сагрэе душу;  то не ў вершыку я, а ў прозе “Будзе добра ўсё!” – так напішу.

"Валадарскі раманс, або Кантата экстрэміста
(На матыў песні Юзіка з Народнага альбому)"

Учора пілі мы замежныя віскі –
А сёння з табою мы экстрэмісты.
Ведае кожны сабака і мент,
што дэструктыўны я элемент.

Учора цябе запрасіў ў галерэю,
А сёння карцінна нары я грэю.
Да пабачэння, Суцін Хаім!
Учора стаялі – сёння сядзім.

Учора мы елі стэйкі ды манты,
а сёння сказалі: ўсё гэта за гранты!
Можа, не мАнты яны, а мантЫ,
але ўсё роўна з табой нам кранты.

Учора чытаў пра дзяцей Аліндаркі –
Сёння чытаў пратакол Валадаркі.
Справу маю пракурор будзе шыць –
Трэба было экстрэмістам не быць!

Учора выконваў план пяцігодкі,
Сёння ўвайшоў у крымінальныя зводкі.
Пенсіянерка, дацэнт і студэнт –
хто лялькавод, а хто і агент.

І рэстаратары, і журналісты,
просты банкір і юрысты-флейтысты –
прадстаўнікі дэстркутыўных мы сіл.
Нельга стабільнасць пускаць пад адхіл.

Распавядуць піянеры-гарністы,
быццам з табою мы экстрэмісты.
Злобна равуць на шырокі абсяг,
што экстрэмісцкі наш з табой сцяг.

Ды нагадаю вам факт барадаты:
сонца прыходзіць нават за краты!
Звонка прагоніць гарністаў лухцень
наш залацісты, ясны наш дзень!

І мы узнімем у дзень залацісты
сцяг наш любімы, неэкстрэмісцкі.
На пракурора знойдзецца мент –
скончым мы з нарамі эксперымент.

Вернем мы простых банкіраў у банкі,
Флейты – флейтыстам, рабочым – рубанкі.
Кніжку з законам абдыме юрыст.
Больш не агент я і не экстрэміст.

Радуйся, вёска! Танчы, сталіца!
Будзем з табой баляваць-весяліцца.
Я прадказаць вам такое вазьмусь.
Дзякуй за ўвагу.
Жыве Беларусь!

"У гэтай празрыстасці бачна, як дыхае горад..."

У гэтай празрыстасці бачна, як дыхае горад,
сцішана ў золата ўзняўшы мільёны вачэй.
Вочы чакаюць на знак, на збавіцеля подых.
Вочы спрабуюць забыцца, што будзе далей.

Бачна наскрозь, нам нібы адкачалі паветра
ды запалілі святло: усё бачна, глядзі!
Хто той збавіцель?
Ён – ты, які проста паверыў,
што у празрыстасці горада
ты не адзін.

"Зноў двадцаты. І зноў грамадзянская..."

Зноў двадцаты. І зноў грамадзянская,
І чырвоныя зноў на кані.
Мыем рукі. Трымаем дыстанцыю.
І трымаем свой парах сухім.

Чысцім чаты. Маўчым толькі стогнамі.
Крыж на памяць, як шнар, на далонь.
Двацца першы. На конях чырвоныя.
Гэтым разам драўляны іх конь.

Белы сцяг прыхаваем, не выкінем,
Не здаемся – ірвем на бінты.
Набрыніяюць крыві нашай чырванню,
Прыдадуцца – у дваццаць другім.

Мыем рукі. Трымаем дыстанцыю,
Нас кароны не ўводзяць у зман,
Бо мы бачылі: на грамадзянскую
Нам хапае ўжо грамадзян.

"Гімн ФК ""Лівэрпуль""
(You'll Never Walk Alone) Пераклаў Андрэй Аляксандраў"

Калі пойдзеш праз шторм,
не схіляй галавы
і не бойся ты цемры, сябрук!
Ведай: скончыцца шторм,
свежы неба блакіт
ахіне сваёй песняй жаўрук.

Ідзі праз вятры
да святла цераз нос,
не спыняй свайго сэрца, ідзі!
З надзеяй у душы
годна з мараю кроч –
Ты ніколі не будзеш адзін!

Ніколі не будзеш адзін.

"восень рассыпáла птушкаў ноты..."

восень рассыпáла птушкаў ноты
па сваёй празрыстай партытуры
ява й сны падзеленыя дротам
сонца нулявой тэмпературы

хтось у вырай адлятаў самотна
хтось у рай
камусь – усюды позна
восень рассыпáла птушкаў ноты
восень рассыпáла птушкаў гнёзды

і сарваўшы голас у міноры
птушкі мрояць сярод шэпту зычных
як вясна стракатым пераборам
па дратах запусціць электрычнасць

"Не скончыўся шлях, але скончыўся дзень..."

[Марыі Мартысевіч]

 

Не скончыўся шлях, але скончыўся дзень:

дні йдуць у расход, шлях адвечны.

Мы перазімуем – і сокала цень

накрые надзейныя плечы.

 

А мора сармата ліецца праз край,

і хвалі яго залатыя.

Мы шмат праспявалі пра пекла і рай –

я ведаю, хто мы такія.

 

снежань 2021

У мове і ў вершах, у сьветлых людзях, што ў цёмных месцах, Беларусь Жыве.

This is an empty menu. Please make sure your menu has items.
This is an empty menu. Please make sure your menu has items.

Андрэй
Аляксандраў

Андрэй Аляксандраў нарадзіўся ў Ніжнім Тагіле ў Расіі 27 студзеня 1978 года. Яго дзяцінства прайшло ў Паставах. Журналісцкую кар’еру пачынаў у Наваполацку, а ў 2009 – 2012 гадах быў намеснікам старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Андрэй Аляксандраў вучыўся ў Вэстмінстэрскім універсітэце ў Лондане, дзе атрымаў ступень магістра мэдыяменеджменту. У 2015 – 2018 быў намеснікам дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН. Пасля працаваў медыякансультантам.

Андрэя затрымалі ў пачатку 2021 года разам з яго сяброўкай Ірынай Злобінай. Яго абвінавацілі ў супрацоўніцтве з краўдфандынгавай платформай BY_help. Андрэй праходзіў па «справе БелаПАНа». Падчас зняволення ажаніўся з Ірынай Злобінай — таксама фігуранткай справы. Андрэя асудзілі На 14 гадоў калоніі.

У 2021 годзе абвешчаны лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча, якая была заснавана ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода і прысуджаецца за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе.

АКТУАЛЬНЫ АДРАС АНДРЭЯ МОЖНА ЗНАЙСЦІ НА ЯГО АСАБІСТАЙ СТАРОНЦЫ НА САЙЦЕ ПЦ «ВЯСНА». АДТУЛЬ ЖА ПРАЗ АДПАВЕДНУЮ СПАСЫЛКУ МОЖНА ДАСЛАЦЬ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНАМУ ПАШТОЎКУ.

Калі на неба глядзіш праз краты...

Калі на неба глядзіш праз краты,

не бачыш кратаў, а бачыш неба.
Учорашні хлеб пахне цвіллю і стратай,
а заўтрашні пахне сапраўдным хлебам.
Ты кажаш: неба — падман аптычны.
Але падман — гэта краты, вер мне!
Бо краты — толькі хэштэг,
як звычка,
А гэты хэштэг зараз проста ў трэндах.
Ды справы няма да хэштэгаў небу,
пра трэнды неба зусім не ў курсе,
яно пад нагамі не чуе глебы,
не лічыць стагоддзяў і хлебных лустаў.
І неба цягне аблокаў вату
над часам — адзінае, што жыве.
І неба таксама не бачыць кратаў,
калі ўглядаецца ў неба ўва мне.

"Тут лета. І пекла. Жыццё ў адпачынку..."

Тут лета. І пекла. Жыццё ў адпачынку.
Навіны прыходзяць хутчэй за лісты.
Любоў у лістах, у навінах – навінкі.
Зрываюцца планы. Зрывае балты.
Кіно пра вайну. Батальёны на маршы.
Ляціць самалёт. Камісар кліча ў бой.
Тут пекла і так – але вораг наш страшны.
Палонных не браць! Мы ваюем з сабой.
Сядай, калі ласка. Сядзі. Будзь як дома.
Такая спякота! Сядзі, пачакай.
Адпусціць вайна і пякельная стома –
І шляхам адвечным пацягнемся ў рай.

"верасень выракам веры..."

верасень выракам веры
кроіць кастрычнік з кастроў.
шоўк шамаціць сярод цемры
жоўтай паперай лістоў.
неба зваляная коўдра
сніць калыханку дажджу.
скончыцца свет. будзе новы.
спі.
я цябе разбуджу.

"Я хацеў напісаць табе вершык..."

Я хацеў напісаць табе вершык, каб патрапіць хоць у нейкі шорт-ліст; каб у вершыку сцяг быў ды вершнік, але гэта цяпер – экстрэмізм. Экстрэмізм жа не ўхваляць па пошце – і шорт-ліст не сагрэе душу; то не ў вершыку я, а ў прозе “Будзе добра ўсё!” – так напішу.

"Валадарскі раманс, або Кантата экстрэміста
(На матыў песні Юзіка з Народнага альбому)"

Учора пілі мы замежныя віскі –
А сёння з табою мы экстрэмісты.
Ведае кожны сабака і мент,
што дэструктыўны я элемент.

Учора цябе запрасіў ў галерэю,
А сёння карцінна нары я грэю.
Да пабачэння, Суцін Хаім!
Учора стаялі – сёння сядзім.

Учора мы елі стэйкі ды манты,
а сёння сказалі: ўсё гэта за гранты!
Можа, не мАнты яны, а мантЫ,
але ўсё роўна з табой нам кранты.

Учора чытаў пра дзяцей Аліндаркі –
Сёння чытаў пратакол Валадаркі.
Справу маю пракурор будзе шыць –
Трэба было экстрэмістам не быць!

Учора выконваў план пяцігодкі,
Сёння ўвайшоў у крымінальныя зводкі.
Пенсіянерка, дацэнт і студэнт –
хто лялькавод, а хто і агент.

І рэстаратары, і журналісты,
просты банкір і юрысты-флейтысты –
прадстаўнікі дэстркутыўных мы сіл.
Нельга стабільнасць пускаць пад адхіл.

Распавядуць піянеры-гарністы,
быццам з табою мы экстрэмісты.
Злобна равуць на шырокі абсяг,
што экстрэмісцкі наш з табой сцяг.

Ды нагадаю вам факт барадаты:
сонца прыходзіць нават за краты!
Звонка прагоніць гарністаў лухцень
наш залацісты, ясны наш дзень!

І мы узнімем у дзень залацісты
сцяг наш любімы, неэкстрэмісцкі.
На пракурора знойдзецца мент –
скончым мы з нарамі эксперымент.

Вернем мы простых банкіраў у банкі,
Флейты – флейтыстам, рабочым – рубанкі.
Кніжку з законам абдыме юрыст.
Больш не агент я і не экстрэміст.

Радуйся, вёска! Танчы, сталіца!
Будзем з табой баляваць-весяліцца.
Я прадказаць вам такое вазьмусь.
Дзякуй за ўвагу.
Жыве Беларусь!

"У гэтай празрыстасці бачна, як дыхае горад..."

У гэтай празрыстасці бачна, як дыхае горад,
сцішана ў золата ўзняўшы мільёны вачэй.
Вочы чакаюць на знак, на збавіцеля подых.
Вочы спрабуюць забыцца, што будзе далей.

Бачна наскрозь, нам нібы адкачалі паветра
ды запалілі святло: усё бачна, глядзі!
Хто той збавіцель?
Ён – ты, які проста паверыў,
што у празрыстасці горада
ты не адзін.

"Зноў двадцаты. І зноў грамадзянская..."

Зноў двадцаты. І зноў грамадзянская,
І чырвоныя зноў на кані.
Мыем рукі. Трымаем дыстанцыю.
І трымаем свой парах сухім.

Чысцім чаты. Маўчым толькі стогнамі.
Крыж на памяць, як шнар, на далонь.
Двацца першы. На конях чырвоныя.
Гэтым разам драўляны іх конь.

Белы сцяг прыхаваем, не выкінем,
Не здаемся – ірвем на бінты.
Набрыніяюць крыві нашай чырванню,
Прыдадуцца – у дваццаць другім.

Мыем рукі. Трымаем дыстанцыю,
Нас кароны не ўводзяць у зман,
Бо мы бачылі: на грамадзянскую
Нам хапае ўжо грамадзян.

"Гімн ФК ""Лівэрпуль""
(You'll Never Walk Alone) Пераклаў Андрэй Аляксандраў"

Калі пойдзеш праз шторм,
не схіляй галавы
і не бойся ты цемры, сябрук!
Ведай: скончыцца шторм,
свежы неба блакіт
ахіне сваёй песняй жаўрук.

Ідзі праз вятры
да святла цераз нос,
не спыняй свайго сэрца, ідзі!
З надзеяй у душы
годна з мараю кроч –
Ты ніколі не будзеш адзін!

Ніколі не будзеш адзін.

"восень рассыпáла птушкаў ноты..."

восень рассыпáла птушкаў ноты
па сваёй празрыстай партытуры
ява й сны падзеленыя дротам
сонца нулявой тэмпературы

хтось у вырай адлятаў самотна
хтось у рай
камусь – усюды позна
восень рассыпáла птушкаў ноты
восень рассыпáла птушкаў гнёзды

і сарваўшы голас у міноры
птушкі мрояць сярод шэпту зычных
як вясна стракатым пераборам
па дратах запусціць электрычнасць

"Не скончыўся шлях, але скончыўся дзень..."

[Марыі Мартысевіч]

 

Не скончыўся шлях, але скончыўся дзень:

дні йдуць у расход, шлях адвечны.

Мы перазімуем – і сокала цень

накрые надзейныя плечы.

 

А мора сармата ліецца праз край,

і хвалі яго залатыя.

Мы шмат праспявалі пра пекла і рай –

я ведаю, хто мы такія.

 

снежань 2021

У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, — Беларусь Жыве.