Аксана Колб

Аксана Колб – рэдактарка беларускай газеты «Новы Час». Па абвінавачванні ў «арганізацыі дзенняў, што груба парушаюць грамадскі парадак», яе асудзілі ў 2022 годзе да 2,5 гадоў «хіміі». Хутка Аксана змагла пакінуць Беларусь.

Аксана – лаўрэатка Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год у намінацыі «Журналіст/журналістка года».

"Люсі з мячыкам гуляла.."

Люсі з мячыкам гуляла.
Мішка костку пільнаваў.
Мама пернік гатавала.
Тата дровы пілаваў.

"Коцік выбег на сцяжынку..."

Коцік выбег на сцяжынку,
Коцік просіць малачка,
Хлеба белага скарынку
Ды кавалак кумпячка.

"Зайка выбег на палянку..."

Зайка выбег на палянку.
Зайка сонейка злавіў.
Каб ад вечара да ранка
Дожджык у лесе больш не ліў!

"Мама Генрыка будзіла..."

Мама Генрыка будзіла:
“Хлопчык, Сонейка, уставай!
Кашку я табе зварыла.
Вось цішотка, апранай!

"Хто пайшоў гуляць па лесе?"

Хто пайшоў гуляць па лесе?
Хто з вавёркай размаўляў?
Узяў жбанок на самым версе
Кветкі у садзе паліваў?

У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.

This is an empty menu. Please make sure your menu has items.