Максім
Знак

Максім Знак нарадзіўся 4 верасня 1981 г. у Мінску. Да арышту займаўся юрыдычнай дзейнасцю. У 2007 г. заснаваў юрыдычную фірму «ЮрЗнак». Максім мае навуковую ступень кандыдата гістарычных навук, працаваў дацэнтам Юрыдычнага факультэта БДУ. У траўні 2020 г. увайшоў у перадвыбарчы штаб Віктара Бабарыкі ў якасці юрыста, а ў жніўні 2020 г. стаў сябрам Прэзідыума Каардынацыйнай рады.

Максім Знак быў затрыманы ў верасні 2020 г. Праз год у закрытым рэжыме разам з Марыяй Калеснікавай быў пакараны 10 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму. У зняволенні Максім займаецца творчасцю, у тым ліку піша вершы і апавяданні.

У 2021 годзе абвешчаны лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча, якая была заснавана ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода і прысуджаецца за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе.

АКТУАЛЬНЫ АДРАС МАКСІМА МОЖНА ЗНАЙСЦІ НА ЯГО АСАБІСТАЙ СТАРОНЦЫ НА САЙЦЕ ПЦ «ВЯСНА». АДТУЛЬ ЖА ПРАЗ АДПАВЕДНУЮ СПАСЫЛКУ МОЖНА ДАСЛАЦЬ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНАМУ ПАШТОЎКУ. 

Бульба

Яны думалі — нас пахавалі…
А мы — бульба! Як нас пахаваць?
Мы зялёным зямлю прабівалі,
Спрабавалі да неба дастаць.

Яны рэзалі нас на кавалкі,
Але кожны прарваўся наверх.
Стала болей нас! Неспадзяванка!
Вось! Трымайце яшчэ адзін мех!

Яны ў цемры мяхі пакідалі,
Яны думалі — гэта адказ.
Але мы прарасталі ў падвале!
Мы — жывыя! Не знішчыце нас!

Тых, хто бульба – не пахаваць,
Не забiць, не спынiць, не стрымаць!
Мы квiтнеем мiрна, цiха,
Не чапай, не шукай сваё лiха!

"Я б цябе запрасіў у сваю хату..."

Я б цябе запрасіў у сваю хату –
Тут заўседы частуюць гарбатай,
І ніколі ня згасне святло…
Толькі ты не прыходзь. Тут нядрэнна,
Але тыдні знікаюць дарэмна,
Быццам ўвогуле іх не было.

"Белая пена на хвалях..."

Белая пена на хвалях —
Подых вады і паветра.
Белымі бурунамі
Жыць нам апошнія мэтры.
Хочаш скаваць ланцугамі?
Хочаш забіць нас, застрэліць?
Белую пену на хвалях
Белая пена заменіць.

Алесь Загорскі

1. Унізе плыні блакітнай магутны спакой,
Уверсе ў неба ўпіваецца бор.
Ён у лесе ляжыць пад няўцішнай зямлёй
І ляціць паміж соснаў да зор.
Ён з дзяцінства чытаў аб краінах заморскіх,
Пра славутых сваіх землякоў,
На Радзіме застаўся, застаўся Загорскім
І ляціць паміж соснаў да зор.


Прыпеў:


У яго гонар назвалі б і горад, і горы
Сто краінаў чакалі Алеся.
Але ён не хацеў быць героям за морам —
Пахаваны ў нас на Палесьсі.


2. Адкрыцьцём для яго стала назва Радзімы:
Як прыгожа гучыць — Беларусь!
Толькі назва і мары — багацьце краіны,
І сыны — Алесь і Кастусь.
А яшчэ ёсьць мінулае — славы прывіды,
Здані рыцараў, вояў, князёў.
Ад Грунвальда да Воршы высока на дзідах
Продкі бела-чырвоных сьцягоў.


Прыпеў:


У яго гонар назвалі б і горад, і горы
Сто краінаў чакалі Алеся.
Але ён не хацеў быць героям за морам —
Пахаваны ў нас на Палесьсі.


3. Беларусаў — адзінкі, як стаць беларусам?
Нават слова амаль што няма!
Юнакам забарона падвоіць спакусу,
Не спалохаюць сьмерць ці турма.
Пад сярпом юнакі паўстаюць у паветры,
Свае лёсы ў падмурак кладуць.
Для краіны аднойчы найлепшым цэмэнтам
Стануць мары, што вечна жывуць!

Карцэр

А хворых у карцэры няма,
І лекаў ім ня трэба.
Каго не вылечыць турма,
Таго чакае неба.

Галодных у карцэры няма,
Не галадаў ніводны.
Калі не есць, што дасць турма,
То значыць не галодны.

І сумных у карцэры няма,
Смяюцца ўсе і скачуць.
Ты мне не верыш, а дарма:
Сам ты у карцэры пабачыш.

Гукі Валадаркі

Пароль: “Тук-тук!”,
“Тук-тук!” – як водгук:
Жалеза стук
Па калідорах.
“Аддаў!” – “Прыняў!”
“Як сам?” – “Нармальна”
Ключ і сцяна…
Фенамінальна!
“Тук-тук!” – “Ідзем!”
“Тук-тук!” – “Хавайце!”
“У сцяну глядзець!
Не размаўляйце!”
“Тук-тук!”- “Тук-тук!”
Па калідорах.
І сёння стук
Такі ж як учора.

Рабінзон #песня

Ён прыходзіць дахаты пад вечар,
Цяжка свет наваліўся на плечы.
На бязлюднай бы выспе схавацца,
Але трэба цягацца на працу.

Каб патрапіць у вырай зялёны,
Трэба выспу набыць за мільёны.
Ён пачне адкладаць і патроху
Назбірае за пару эпохаў.

Прыпеў:
Ён марыў, што будзе калісьці
Жыць ціха і мірна на выспе.
Не ведае іншага выйсця –
Ад свету схавацца на выспе.

Рабінзону нічога ня трэба,
Толькі пальмы, і мора, і неба.
І ня трэба гасцей – не хапала
Каб прыехалі зноў канібалы!

Хопіць офісных людажэраў,
Сапсаванага часу і нерваў.
Ды і Пятніцы, пэўна ня трэба,
Нават Пятніцы с пятым памерам.

Прыпеў.
Рабінзон не доўбіць даўбленку,
Не збірае даляры ў скарбонку.
Нікуды Рабінзону не дзецца,
Ён у квартэры сваей застаецца.

Не ратуе ніхто Рабінзона,
Не з’яўляецца ветразь чырвоны.
А як здарыцца нават такое,
Ён адкажа: “Пакіньце ў спакоі”.

Марусіна калыханка

Дзень прайшоў шчастліва.
Увечар, калі ласка,
Засынай імкліва,
Каб патрапіць у казку
Сенняшнія цуды
Зноў пабачыш ноччу.
Я з табою буду,
Альбо не – як хочаш.
Засынай, бо ноччу
Усе табе прысніцца.
Дык заплюшчы вочы,
Каб не пасварыцца.
Сення – дзень шчаслівы,
Як і кожны першы.
Засынай імкліва,
Заўтра будзе лепшы!

«Валадарка»

Вежа белая, скаваная металам,
Часу і свабоды валадарка,
Мыліцы з жалеза — каб не ўпала,
У Менску рудыментам — «Валадарка».
Тут падвалы, як вантробы субмарыны,
Мы наскрозь праходзім на шпацыр.
Бразгат кратаў падганяе ў спіны,
Мы праходзім, побач змрочны цір.
Стрыжаных патыліцаў мішэні
Марна спадзяваліся на цуд.
У сутарэнні- цені, цені, цені…
Каты і ахвяры разам тут.
Здані продкаў самі ўсе раскажуць,
Не буры праклятыя муры!
Зруйнаваных лёсаў кроў і сажа
Белае запэцкалі знутры.

1984

Восемьсят чацьвёрты ўжо быў.
Быў, здаецца, сорак год таму.
Оруэла зноўку я адкрыў –
Да мяне ён завітаў у турму.
Вось прыйшоў і кажа: «Ну і што?
Ну, вядома ж, ты не парушаў.
Ты сур’ёзна верыш у гэта шоў?
Ты артыкул у кодэксе шукаў?
Тут усе проста — „супраць“ альбо „за“.
Калі „супраць“ — нельга крыўдаваць.
Ты адказвай за ўсе, што ты казаў,
Хопіць нормы ў кодэксах шукаць!
Няхай права сёння адпачне,
Бо дзяржавы лёс — вышэй за ўсё.
А раз так, то, падаецца мне,
Права аджыло ўжо сваё».

Злачынства

Калі трэба сазнацца ў злачынстве —
Прызнаю, вінаваты, я скраў:
Я пабачыў жоўтае лісце,
Хоць такога ўжо не чакаў.
Звыкся з думкай, што восень-гарэза
Сыдзе прэч, не спаткаюся з ёй,
Але дыхаў я водарам лесу
І скраў восень, восень са мной.

ВЯЛІКАЕ АРЛЯНЯ

Я чакаю яго і чакаю,
Ужо месяц чакаю штодня!
Прылятае да нас, прылятае…
Ўсё ляціць і ляціць арляня.

Сведкі кажуць: з далёкага Поўдня
Арляня паляцела да нас…
Мо яно прыляціць нават сёння!
Так чакаем вясны ў першы раз.

Ты ляці, арляня, па-над пляжам,
На гарачы пясок не сядай!
Прылятай жа хутчэй, прылятай жа,
Прылятай, арляня, ў родны край!

Тут у дворыках лёд на падлозе
І ваконца для сонца няма…
Добры жарт, арляня, але годзе –
Прылятай, не катуй нас дарма.

Кажуць людзі: не будзе вар’яцтва –
Там цяплынь, там уключана ўсё.
Арляня не захоча вяртацца –
Можна ў выраі бавіць жыццё!

Бы ў дзяцінстве, наіўна і шчыра,
Веру, што арляня – не спыніць!
Прыляціць арляня ў родны вырай.
Белы бусел таксама ляціць.

ЯЕШНЯ

З жоўтага сонца і з белых аблокаў
Зранку сабе прыгатую яешню.
Выйду на чоўне – бясконца навокал:
Неба і мора ў блакіце адвечным.

Шэрасцю хваляў можна не дыхаць,
Шэрым дажджам надакучыла ліць.
У ранішнім моры светла і ціха,
Толькі яешня ціхенька шкварчыць.

Вальжыне

Буслы клакочуць у ля-міноры:
(Як зрэшты ўсе мы) – “до”-“ля”-“мі”…
Праз Апеніны, прэч ад мора…
Такая доля, mon ami…
На крылах клёкат між аблокаў-
Найлепшай музыкай, бо свой-
Так соладка ад трыа нотаў,
Калі катуюць цішынёй.

Ботаем на фене

Утки, гуси, петухи – это все не птицы.
Порамсить на пятаки
Выходи – не скрыться.
На продоле балландёр –
Подавай в кормушку
Шлёмки, вёсла, весь набор
И с компотом кружку.
А потом чи-чи – га-га,
Мойкой режем сало,
Кабана из общака,
Чтобы всем хватало,
Как стемнеет – не зевай,
Вдруг, придет малява!
Суй причал, коня тягай!
Глаз закрой, раззява!

Бывшим юристам

Мы все писали когда-то шпоры
И по процессу, и по уголовке.
Спасибо тем, кто откликнулся скоро,
Когда я вдруг оказался на шконке.
Спасибо за мужество быть адвокатом
И выходить на мельницы с пикой…
А всем остальным… Простите, ребята,…
Но вам эта жесть не кажется дикой???
Мы вместе учились, вы знаете то же,
Что выучил я, только лучше гораздо…
И вы на юристов были похожи,
Когда глаза отводили не сразу…
А мне и не надо. Взгляните украдкой
В роскошное зеркало в собственной ванне.
Смотрите в глаза и решайте загадку:
«Что сделали с правом? Что сделали с Вами?»
Вы скажете – ложь, и не было пыток,
Вы скажете – бред, и все по закону…
А я все гадаю, за сколько попыток
Хребет вам сломали и бросили в зону?
Где молча сидишь, и что делать не знаешь,
Пока не раздался звонок телефона,
И шепчешь в ночи: «Ты же все понимаешь?»
Прости, для меня больше нету закона…

Не пишите в прошедшем времени

Не пишите мне эпитафий
Не стреляйте словами в висок –
Не хотелось бы стать фотографией
С черной лентой наискосок.

Не пишите в прошедшем времени
Словно завтра предрешено,
Не хвалите былые свершения –
Это было давно и прошло.

Впереди – горных троп километры,
Парус белый в краю голубом,
И жгуты упругие ветра
Под уверенным жестким крылом.

Жёлто-красные письма

Я надеюсь, что никто по мне не плачет.
Я надеюсь, что никто по мне
Что никто и никогда ни разу не,
Я надеюсь, всё совсем иначе.
Я пишу с улыбкой, и глаза
Вечно улыбаются кому-то,
Буквы пляшут на листе, как будто
Что-то могут в танце рассказать.
Белое получите — не верьте!
Там ведь жёлто-красно наверху!
Просто представляйте, что могу
Лист раскрасить и прислать в конверте.

Клинки

Как стали вы сталью? Как сталью вы стали? —
Спросите застывшие в ножнах клинки.
— Нас били и мяли, калили, ковали
И стали клинками железа куски.

Малиновым жаром узоры волокон
Сплетали их вместе и плавили вновь.
Студили их кровью, слезами и потом.
Мы сразу привыкли пить слезы и кровь.

Малиновым жаром, удар за ударом,
Сперва раскалив до конца, добела,
Пасть горна сияла, и не было мало,
И слабость исчезла, и трусость прошла.

Как стали мы сталью? Нас били, пытали
Кромсали на части и в горне нас жгли.
Хоть мы не хотели быть яростной сталью,
Но сталью не стать мы уже не могли.

Стыд

Это подло – судить втихаря.
Низко. Стыдно. И неприлично.
Я публично призвал? К бунту? Я?
Обвините хотя бы публично.

Тайный сговор? С кем, как и когда?
Для чего тайный суд в другом доме?
Тайный суд – это ведь навсегда:
Ведь такое и в Лете не тонет.

Экстремистская группа? Враньё!
Разве что призрак “тройки” кровавый
И, скрывающий имя своё,
Эксперт в черном стыде балаклавы.

Лотос

На коридоре, свернувшись в лотос
Задернув шторы красивых глаз,
Сидела тихо; радийный голос
Вещал, как здорово ей сейчас…

На ней сегодня костюмчик стильный –
Копила деньги, чтоб не халат –
И, сняв чумное, из зон стерильных
Богиней вышла, покинув ад.

Скрутившись в лотос, сидела ночью,
Листала пальцем, борясь со сном,
И узнавала, вдруг между прочим:
Стерильных скоро не станет зон.

Путь гениальный успешно найден,
Легко, как будто бы невзначай…
А ей бы в отпуск, хотя бы на день,
И ложку правды, хотя бы в чай.

Помнишь, как резались зубы,
И мама баюкала “Шшшшш…”
Ты выросла…
Так почему бы…
Не спать?
Ты зачем не спишь?

Режутся рифмы, видно –
Вот и не спишь опять…
Знай, что писать – не стыдно,
Стыдно порой – молчать!

Вылезут белые строчки,
Ты зашлифуешь эмаль…
Нету стихов “Не очень”,
Есть – “не-стихи”. А жаль.

"Кажуць што так здараецца…"

Кажуць што так здараецца… Так, так — здараецца,
Альбо лепей сказаць, можа здарыцца так,
Што калісьці, нарэшце, у нас — атрымаецца.
Тое, што не адбыцца не можа ніяк

 

Мы ж з маленства ўсе чулі, глядзелі, чыталі
Супраць праўды ніякага шанцу няма!
А хіба нам казалі, што «праўду» пісалі
Тыя, хто праз вайну дажылі да відна?!

 

«Гора вам!» — і ляціць ужо цяжар на шалі!
«Слава нам!» — і змяняе гісторыя шлях!
«Усе падман!» — нават праўда? А што? Не чакалі?
Усюды — зман… Безнадзейны… Суцэльны… Аднак…

 

Аднак, усё, усё бывае і так, што здараецца!
Што здараецца цуд — раз на вечнасць здараецца, так!
І калі нечаканасць чакання ўсё ж адбываецца,
Непапраўна ў гэтым угледваеш знак.

І пачнецца ізноў і ізноў — раз здараецца,
То ты мусіш змагацца і перамагаць.
Бо аднойчы — было, таму ўсё адно атрымаецца,
Бо калі немагчыма, то варта рабіць і чакаць.

У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.

This is an empty menu. Please make sure your menu has items.
This is an empty menu. Please make sure your menu has items.

Максім
Знак

Максім Знак нарадзіўся 4 верасня 1981 г. у Мінску. Да арышту займаўся юрыдычнай дзейнасцю. У 2007 г. заснаваў юрыдычную фірму «ЮрЗнак». Максім мае навуковую ступень кандыдата гістарычных навук, працаваў дацэнтам Юрыдычнага факультэта БДУ. У траўні 2020 г. увайшоў у перадвыбарчы штаб Віктара Бабарыкі ў якасці юрыста, а ў жніўні 2020 г. стаў сябрам Прэзідыума Каардынацыйнай рады.

Максім Знак быў затрыманы ў верасні 2020 г. Праз год у закрытым рэжыме разам з Марыяй Калеснікавай быў пакараны 10 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму. У зняволенні Максім займаецца творчасцю, у тым ліку піша вершы і апавяданні.

У 2021 годзе абвешчаны лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча, якая была заснавана ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода і прысуджаецца за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе.

АКТУАЛЬНЫ АДРАС МАКСІМА МОЖНА ЗНАЙСЦІ НА ЯГО АСАБІСТАЙ СТАРОНЦЫ НА САЙЦЕ ПЦ «ВЯСНА». АДТУЛЬ ЖА ПРАЗ АДПАВЕДНУЮ СПАСЫЛКУ МОЖНА ДАСЛАЦЬ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНАМУ ПАШТОЎКУ. 

Бульба

Яны думалі — нас пахавалі…
А мы — бульба! Як нас пахаваць?
Мы зялёным зямлю прабівалі,
Спрабавалі да неба дастаць.

Яны рэзалі нас на кавалкі,
Але кожны прарваўся наверх.
Стала болей нас! Неспадзяванка!
Вось! Трымайце яшчэ адзін мех!

Яны ў цемры мяхі пакідалі,
Яны думалі — гэта адказ.
Але мы прарасталі ў падвале!
Мы — жывыя! Не знішчыце нас!

Тых, хто бульба – не пахаваць,
Не забiць, не спынiць, не стрымаць!
Мы квiтнеем мiрна, цiха,
Не чапай, не шукай сваё лiха!

"Я б цябе запрасіў у сваю хату..."

Я б цябе запрасіў у сваю хату –
Тут заўседы частуюць гарбатай,
І ніколі ня згасне святло…
Толькі ты не прыходзь. Тут нядрэнна,
Але тыдні знікаюць дарэмна,
Быццам ўвогуле іх не было.

"Белая пена на хвалях..."

Белая пена на хвалях —
Подых вады і паветра.
Белымі бурунамі
Жыць нам апошнія мэтры.
Хочаш скаваць ланцугамі?
Хочаш забіць нас, застрэліць?
Белую пену на хвалях
Белая пена заменіць.

Алесь Загорскі

1. Унізе плыні блакітнай магутны спакой,
Уверсе ў неба ўпіваецца бор.
Ён у лесе ляжыць пад няўцішнай зямлёй
І ляціць паміж соснаў да зор.
Ён з дзяцінства чытаў аб краінах заморскіх,
Пра славутых сваіх землякоў,
На Радзіме застаўся, застаўся Загорскім
І ляціць паміж соснаў да зор.


Прыпеў:


У яго гонар назвалі б і горад, і горы
Сто краінаў чакалі Алеся.
Але ён не хацеў быць героям за морам —
Пахаваны ў нас на Палесьсі.


2. Адкрыцьцём для яго стала назва Радзімы:
Як прыгожа гучыць — Беларусь!
Толькі назва і мары — багацьце краіны,
І сыны — Алесь і Кастусь.
А яшчэ ёсьць мінулае — славы прывіды,
Здані рыцараў, вояў, князёў.
Ад Грунвальда да Воршы высока на дзідах
Продкі бела-чырвоных сьцягоў.


Прыпеў:


У яго гонар назвалі б і горад, і горы
Сто краінаў чакалі Алеся.
Але ён не хацеў быць героям за морам —
Пахаваны ў нас на Палесьсі.


3. Беларусаў — адзінкі, як стаць беларусам?
Нават слова амаль што няма!
Юнакам забарона падвоіць спакусу,
Не спалохаюць сьмерць ці турма.
Пад сярпом юнакі паўстаюць у паветры,
Свае лёсы ў падмурак кладуць.
Для краіны аднойчы найлепшым цэмэнтам
Стануць мары, што вечна жывуць!

Карцэр

А хворых у карцэры няма,
І лекаў ім ня трэба.
Каго не вылечыць турма,
Таго чакае неба.

Галодных у карцэры няма,
Не галадаў ніводны.
Калі не есць, што дасць турма,
То значыць не галодны.

І сумных у карцэры няма,
Смяюцца ўсе і скачуць.
Ты мне не верыш, а дарма:
Сам ты у карцэры пабачыш.

Гукі Валадаркі

Пароль: “Тук-тук!”,
“Тук-тук!” – як водгук:
Жалеза стук
Па калідорах.
“Аддаў!” – “Прыняў!”
“Як сам?” – “Нармальна”
Ключ і сцяна…
Фенамінальна!
“Тук-тук!” – “Ідзем!”
“Тук-тук!” – “Хавайце!”
“У сцяну глядзець!
Не размаўляйце!”
“Тук-тук!”- “Тук-тук!”
Па калідорах.
І сёння стук
Такі ж як учора.

Рабінзон #песня

Ён прыходзіць дахаты пад вечар,
Цяжка свет наваліўся на плечы.
На бязлюднай бы выспе схавацца,
Але трэба цягацца на працу.

Каб патрапіць у вырай зялёны,
Трэба выспу набыць за мільёны.
Ён пачне адкладаць і патроху
Назбірае за пару эпохаў.

Прыпеў:
Ён марыў, што будзе калісьці
Жыць ціха і мірна на выспе.
Не ведае іншага выйсця –
Ад свету схавацца на выспе.

Рабінзону нічога ня трэба,
Толькі пальмы, і мора, і неба.
І ня трэба гасцей – не хапала
Каб прыехалі зноў канібалы!

Хопіць офісных людажэраў,
Сапсаванага часу і нерваў.
Ды і Пятніцы, пэўна ня трэба,
Нават Пятніцы с пятым памерам.

Прыпеў.
Рабінзон не доўбіць даўбленку,
Не збірае даляры ў скарбонку.
Нікуды Рабінзону не дзецца,
Ён у квартэры сваей застаецца.

Не ратуе ніхто Рабінзона,
Не з’яўляецца ветразь чырвоны.
А як здарыцца нават такое,
Ён адкажа: “Пакіньце ў спакоі”.

Марусіна калыханка

Дзень прайшоў шчастліва.
Увечар, калі ласка,
Засынай імкліва,
Каб патрапіць у казку
Сенняшнія цуды
Зноў пабачыш ноччу.
Я з табою буду,
Альбо не – як хочаш.
Засынай, бо ноччу
Усе табе прысніцца.
Дык заплюшчы вочы,
Каб не пасварыцца.
Сення – дзень шчаслівы,
Як і кожны першы.
Засынай імкліва,
Заўтра будзе лепшы!

«Валадарка»

Вежа белая, скаваная металам,
Часу і свабоды валадарка,
Мыліцы з жалеза — каб не ўпала,
У Менску рудыментам — «Валадарка».
Тут падвалы, як вантробы субмарыны,
Мы наскрозь праходзім на шпацыр.
Бразгат кратаў падганяе ў спіны,
Мы праходзім, побач змрочны цір.
Стрыжаных патыліцаў мішэні
Марна спадзяваліся на цуд.
У сутарэнні- цені, цені, цені…
Каты і ахвяры разам тут.
Здані продкаў самі ўсе раскажуць,
Не буры праклятыя муры!
Зруйнаваных лёсаў кроў і сажа
Белае запэцкалі знутры.

1984

Восемьсят чацьвёрты ўжо быў.
Быў, здаецца, сорак год таму.
Оруэла зноўку я адкрыў –
Да мяне ён завітаў у турму.
Вось прыйшоў і кажа: «Ну і што?
Ну, вядома ж, ты не парушаў.
Ты сур’ёзна верыш у гэта шоў?
Ты артыкул у кодэксе шукаў?
Тут усе проста — „супраць“ альбо „за“.
Калі „супраць“ — нельга крыўдаваць.
Ты адказвай за ўсе, што ты казаў,
Хопіць нормы ў кодэксах шукаць!
Няхай права сёння адпачне,
Бо дзяржавы лёс — вышэй за ўсё.
А раз так, то, падаецца мне,
Права аджыло ўжо сваё».

Злачынства

Калі трэба сазнацца ў злачынстве —
Прызнаю, вінаваты, я скраў:
Я пабачыў жоўтае лісце,
Хоць такога ўжо не чакаў.
Звыкся з думкай, што восень-гарэза
Сыдзе прэч, не спаткаюся з ёй,
Але дыхаў я водарам лесу
І скраў восень, восень са мной.

ВЯЛІКАЕ АРЛЯНЯ

Я чакаю яго і чакаю,
Ужо месяц чакаю штодня!
Прылятае да нас, прылятае…
Ўсё ляціць і ляціць арляня.

Сведкі кажуць: з далёкага Поўдня
Арляня паляцела да нас…
Мо яно прыляціць нават сёння!
Так чакаем вясны ў першы раз.

Ты ляці, арляня, па-над пляжам,
На гарачы пясок не сядай!
Прылятай жа хутчэй, прылятай жа,
Прылятай, арляня, ў родны край!

Тут у дворыках лёд на падлозе
І ваконца для сонца няма…
Добры жарт, арляня, але годзе –
Прылятай, не катуй нас дарма.

Кажуць людзі: не будзе вар’яцтва –
Там цяплынь, там уключана ўсё.
Арляня не захоча вяртацца –
Можна ў выраі бавіць жыццё!

Бы ў дзяцінстве, наіўна і шчыра,
Веру, што арляня – не спыніць!
Прыляціць арляня ў родны вырай.
Белы бусел таксама ляціць.

ЯЕШНЯ

З жоўтага сонца і з белых аблокаў
Зранку сабе прыгатую яешню.
Выйду на чоўне – бясконца навокал:
Неба і мора ў блакіце адвечным.

Шэрасцю хваляў можна не дыхаць,
Шэрым дажджам надакучыла ліць.
У ранішнім моры светла і ціха,
Толькі яешня ціхенька шкварчыць.

Вальжыне

Буслы клакочуць у ля-міноры:
(Як зрэшты ўсе мы) – “до”-“ля”-“мі”…
Праз Апеніны, прэч ад мора…
Такая доля, mon ami…
На крылах клёкат між аблокаў-
Найлепшай музыкай, бо свой-
Так соладка ад трыа нотаў,
Калі катуюць цішынёй.

Ботаем на фене

Утки, гуси, петухи – это все не птицы.
Порамсить на пятаки
Выходи – не скрыться.
На продоле балландёр –
Подавай в кормушку
Шлёмки, вёсла, весь набор
И с компотом кружку.
А потом чи-чи – га-га,
Мойкой режем сало,
Кабана из общака,
Чтобы всем хватало,
Как стемнеет – не зевай,
Вдруг, придет малява!
Суй причал, коня тягай!
Глаз закрой, раззява!

Бывшим юристам

Мы все писали когда-то шпоры
И по процессу, и по уголовке.
Спасибо тем, кто откликнулся скоро,
Когда я вдруг оказался на шконке.
Спасибо за мужество быть адвокатом
И выходить на мельницы с пикой…
А всем остальным… Простите, ребята,…
Но вам эта жесть не кажется дикой???
Мы вместе учились, вы знаете то же,
Что выучил я, только лучше гораздо…
И вы на юристов были похожи,
Когда глаза отводили не сразу…
А мне и не надо. Взгляните украдкой
В роскошное зеркало в собственной ванне.
Смотрите в глаза и решайте загадку:
«Что сделали с правом? Что сделали с Вами?»
Вы скажете – ложь, и не было пыток,
Вы скажете – бред, и все по закону…
А я все гадаю, за сколько попыток
Хребет вам сломали и бросили в зону?
Где молча сидишь, и что делать не знаешь,
Пока не раздался звонок телефона,
И шепчешь в ночи: «Ты же все понимаешь?»
Прости, для меня больше нету закона…

Не пишите в прошедшем времени

Не пишите мне эпитафий
Не стреляйте словами в висок –
Не хотелось бы стать фотографией
С черной лентой наискосок.

Не пишите в прошедшем времени
Словно завтра предрешено,
Не хвалите былые свершения –
Это было давно и прошло.

Впереди – горных троп километры,
Парус белый в краю голубом,
И жгуты упругие ветра
Под уверенным жестким крылом.

Жёлто-красные письма

Я надеюсь, что никто по мне не плачет.
Я надеюсь, что никто по мне
Что никто и никогда ни разу не,
Я надеюсь, всё совсем иначе.
Я пишу с улыбкой, и глаза
Вечно улыбаются кому-то,
Буквы пляшут на листе, как будто
Что-то могут в танце рассказать.
Белое получите — не верьте!
Там ведь жёлто-красно наверху!
Просто представляйте, что могу
Лист раскрасить и прислать в конверте.

Клинки

Как стали вы сталью? Как сталью вы стали? —
Спросите застывшие в ножнах клинки.
— Нас били и мяли, калили, ковали
И стали клинками железа куски.

Малиновым жаром узоры волокон
Сплетали их вместе и плавили вновь.
Студили их кровью, слезами и потом.
Мы сразу привыкли пить слезы и кровь.

Малиновым жаром, удар за ударом,
Сперва раскалив до конца, добела,
Пасть горна сияла, и не было мало,
И слабость исчезла, и трусость прошла.

Как стали мы сталью? Нас били, пытали
Кромсали на части и в горне нас жгли.
Хоть мы не хотели быть яростной сталью,
Но сталью не стать мы уже не могли.

Стыд

Это подло – судить втихаря.
Низко. Стыдно. И неприлично.
Я публично призвал? К бунту? Я?
Обвините хотя бы публично.

Тайный сговор? С кем, как и когда?
Для чего тайный суд в другом доме?
Тайный суд – это ведь навсегда:
Ведь такое и в Лете не тонет.

Экстремистская группа? Враньё!
Разве что призрак “тройки” кровавый
И, скрывающий имя своё,
Эксперт в черном стыде балаклавы.

Лотос

На коридоре, свернувшись в лотос
Задернув шторы красивых глаз,
Сидела тихо; радийный голос
Вещал, как здорово ей сейчас…

На ней сегодня костюмчик стильный –
Копила деньги, чтоб не халат –
И, сняв чумное, из зон стерильных
Богиней вышла, покинув ад.

Скрутившись в лотос, сидела ночью,
Листала пальцем, борясь со сном,
И узнавала, вдруг между прочим:
Стерильных скоро не станет зон.

Путь гениальный успешно найден,
Легко, как будто бы невзначай…
А ей бы в отпуск, хотя бы на день,
И ложку правды, хотя бы в чай.

Помнишь, как резались зубы,
И мама баюкала “Шшшшш…”
Ты выросла…
Так почему бы…
Не спать?
Ты зачем не спишь?

Режутся рифмы, видно –
Вот и не спишь опять…
Знай, что писать – не стыдно,
Стыдно порой – молчать!

Вылезут белые строчки,
Ты зашлифуешь эмаль…
Нету стихов “Не очень”,
Есть – “не-стихи”. А жаль.

"Кажуць што так здараецца…"

Кажуць што так здараецца… Так, так — здараецца,
Альбо лепей сказаць, можа здарыцца так,
Што калісьці, нарэшце, у нас — атрымаецца.
Тое, што не адбыцца не можа ніяк


Мы ж з маленства ўсе чулі, глядзелі, чыталі
Супраць праўды ніякага шанцу няма!
А хіба нам казалі, што «праўду» пісалі
Тыя, хто праз вайну дажылі да відна?!

 

«Гора вам!» — і ляціць ужо цяжар на шалі!
«Слава нам!» — і змяняе гісторыя шлях!
«Усе падман!» — нават праўда? А што? Не чакалі?
Усюды — зман… Безнадзейны… Суцэльны… Аднак…

 

Аднак, усё, усё бывае і так, што здараецца!
Што здараецца цуд — раз на вечнасць здараецца, так!
І калі нечаканасць чакання ўсё ж адбываецца,
Непапраўна ў гэтым угледваеш знак.

 

І пачнецца ізноў і ізноў — раз здараецца,
То ты мусіш змагацца і перамагаць.
Бо аднойчы — было, таму ўсё адно атрымаецца,
Бо калі немагчыма, то варта рабіць і чакаць.

У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.