Андрэй Скурко

Андрэй Скурко – кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы», аўтар часопіса «Наша гісторыя». З 2006 па 2017 быў галоўным рэдактарам выдання. У 2021 годзе быў затрыманы падчас «чысткі» трэцяга сектара і медыя, пазней асуджаны да 2,5 гадоў зняволення. За кратамі пісаў шмат дзіцячых вершаў. Андрэй выйшаў на волю летам 2023 года.

У 2021 годзе абвешчаны лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча, якая была заснавана ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода і прысуджаецца за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе.

"Селі зайцы ў маршрутку.."

Селі зайцы ў маршрутку.
Самы меншы меў адкрутку.
Доўга ехаць… Што рабіць?
Сталі вінцікі круціць.
Пакуль выехалі з лесу,
Адкруцілі яны крэсла.
А як ехалі праз поле,
Адвінцілі люк на столі.
Пад’язджалі да ракі —
З дзверцаў вынялі шрубкі.
І вось так адной адкруткай
Разабралі паўмаршруткі!
Стала зайцам не да смеху —
Перастала яна ехаць.
Уздыхнуў шафёр Мядзведзь:
«Як жа ў горад нам паспець?»
Ён знайшоў рашэнне хутка
І зайцам раздаў адкруткі.
Ды суровы даў загад:
Прыкруціць усё назад!

"Белы свой мікрааўтобус..."

Белы свой мікрааўтобус
Называю я «мікробус».
І на гэтым мікрабусе
Еду я па Беларусі.
Па шашы ляцім у Брэст —
У бабулі там агрэст,
І клубніцы, і арэхі,
Буг і Мухавец там рэкі.
Бачым замкі на гары
У Наваградку й Міры.
А у Браславе і Мёрах
Пакупаемся ў азёрах.
Ля Дняпра на паплавах
Мы пабачым журава.
А ля самае сталіцы
Пад Заслаўем ёсць чарніцы.
І на ўсіх шляхах-дарогах
Мы машын спаткаем многа
Грузавых і легкавых —
Во нагледжуся на іх!

Вожык і дзікаабраз

Пазнаёміліся раз
вожык і дзікаабраз.
Селі разам адпачыць —
і іголкі палічыць.
На баку — сто дваццаць восем
і ніводнае на носе,
дваццаць пяць яшчэ — за вухам
(на адну з іх села муха).
На спіне — сто дзве іголкі —
а ўсіх разам будзе колькі?..
На сямнаццатым дзясятку
пачалі лічыць спачатку.
Раз — іголка, два — калючка, —
прыдаліся б ліст і ручка!
Як сем соцень налічылі,
ў небе зоры ўжо свяцілі…
Плюсавалі, памнажалі,
вочкі церлі, пазяхалі…
Засаплі спіной да спінкі
пад калючаю ялінкай.

"Цераз лес ідзе цягнік..."

Цераз лес ідзе цягнік —
зайцы едуць на пікнік!
Машыніст у іх — бабёр,
а варона — кантралёр.
Цягнічок «ту-ту!» спявае,
машыніст яго спыняе,
бо ля кожнае нары
іх надчэкваюць сябры.
Дзве лісіцы-правадніцы
раздаюць малечы піцу,
хамякі, мядзведзь і сойкі
паразвязвалі ссабойкі.
Хай сабе ідзе цягнік —
пачынаецца пікнік!

"Лось пазніўся..."

Лось пазніўся,
лось ляцеў —
На цягнік паспець хацеў.
Спатыкнуўся,
зачапіўся,
Проста з горкі пакаціўся:
Уверх нагамі,
уніз рагамі —
У машыну з пірагамі —
Бух!
І цяпер паміж рагоў —
Трыццаць восем пірагоў!

"Мы спыталіся ў бабра..."

Мы спыталіся ў бабра:
— Дзе, бабёр, твая нара?
— У рацэ, за балацінай
Мая хатка і плаціна,
І падземныя хады
Аж да самае вады.
— А нашто хады капаць?
— Каб у хованкі гуляць,
Як прыходзяць сябрукі —
Вадзяныя пацукі.

"У гасцёўні пад сталом..."

У гасцёўні пад сталом
Мы сабе зрабілі дом.
З намі заяц даўгавухі,
Чабурашка з Віні-Пухам,
Бегемот і слон таксама…
Лезь да нас у госці, мама!

"Валіцца ўсё з лапак у вавёркі..."

Валіцца ўсё з лапак у вавёркі,
Жук-капрыза ўстаў ня з той нагі.
Вожык, натапырыўшы іголкі,
Сустракае кожнага ў штыкі.
І калі ў цябе бяз дай прычынаў
Здарыцца ў настроі збой налад,
Згледзіш фігу ў кнізе і, магчыма,
З мухі выдзьмеш цэлага слана!
А яшчэ для тых, хто не ў гуморы,
Каб дарэмна час не марнаваць,
Дзесьці ў шафе, склепе ці каморы
Бібікі нябітыя ляжаць.
Ды маркоты хопіць ненадоўга,
І тым часам трэба не забыць
Палунаць хоць трошачку ў аблоках,
За акном варонаў палічыць.
Каб ўжо назаўтра раніцою
Згадваць не аддадзены нудзе
Гэты, хай сабе і без настрою,
Але ўсё ж зусім ня сумны дзень.

"Як сустрэла мама тату?"

Як сустрэла мама тату?
Хоць абставінаў багата,
У мяне адказ гатовы:
Абсалютна выпадкова!
Як знайшла ў вірах Сусьвету
Сонца нашая плянэта
Ды яшчэ і так удала,
Што жыцьцём закрасавала?
Сэнс гіпотэз навуковых:
Абсалютна выпадкова.
Як сустрэла пчолка сад,
А рачулка — вадаспад,
Бліскавіца — гром магутны?
Выпадкова абсалютна!
Стрэне му́зыка музы́ку,
Хваля рыф, а вершык — рыфму.
З выпадковасьцяў саткана
Ўсё, што нам наканавана.
Кім? Спрыяльнікам-анёлам,
Абсалютна выпадковым!

"Жыў сабака каля бака..."

Жыў сабака каля бака —
беспрытульны быў сабака.
З бака еў, за бакам спаў —
бак сабака вартаваў.

Хоць і холад, хоць і голад —
быў сабака той вясёлы.
Хто б ні йшоў, сабака ўслед
гаўкаў кожнаму: «Прывет!»

І малы суседскі хлопчык,
што праходзіў там аднойчы,
адказаў яму: «Здароў!
Пэўна, сумна без сяброў?

Пераходзь да нас дахаты —
мама з татам будуць рады!
Пазнаёмішся з катом —
ў нас найлепшы ў свеце дом!»

"Добры воўк жыве ў лесе..."

Добры воўк жыве ў лесе:
Ні да кога ён не лезе,
Не хапае, не кусае —
Ён слабых абараняе.
Зайчаняты, лісяняты,
Барсучкі і бабраняты
Лезуць смела на калені.
І крычыць у захапленні
Самы смелы барсучок:
«Пакатайце нас, ваўчок!»

"На ўзлеску між бяроз..."

На ўзлеску між бяроз
Мільгануў агністы хвост
Бы рудая бліскавіца,
Гэта спрытная лісіца

Ад нары чужых адводзіць
І сама не падыходзіць.
Ах, шаноўная лісіца,
Як бы ў госці напрасіцца

Ў вашу норку пад гарою,
дзе з сямейкаю сваёю –
з мужам-лісам, з лісянятамі –
п’яце з зёлкамі гарбату вы.

Санет

У хованкі з фіранкамі гуляе
свавольнік-вецер. Белыя лісты
якойсьці кнігі, што чытала ты,
са смехам шапатлівым ён гартае.
I сыпле на старонкі цёплы снег
таполевых зазімкаў, што бялее
па ўсіх завулках, парках і алеях,
што падае ў далоні ціха мне.
А я ў вачах тваіх ізноў тану,
і ўжо не выплыць мне адтуль ніколі,
і дна ніколі мне не дасягнуць.
Ды ўжо інакшай і не трэба долі —
адно імгненне ў вечнасць працягнуць
і ўбачыць сонца скрозь буран таполяў.

Слова Тадэвуша Рэйтана

Аблокамі дыму мой Край зацягнула,
старыя званіцы — і тыя маўчаць.
Тут праўда і годнасць давеку заснулі,
адны крумкачы ў паднябессі крычаць.
Дзе Грунвальда слава? Дзе слава Кірхгольма?
Дзе наша магутнасць? Дзе волатаў род?
П’е шляхта гарэлку і б’ецца на соймах,
ваююць магнаты, галее народ.
Радзіма мая! На дарозе, у пыле
ляжыш, паміраеш у немай журбе.
На горла жалезнай пятой наступілі суседзі,
што білі паклоны табе!
Няўжо не паўстанеш, не ўзнімешся болей
у бляску і велічы славы сваёй?..
Спявае Каложа над Нёмнам аб волі,
ды зменена воля чужынскай пятлёй.

У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.

This is an empty menu. Please make sure your menu has items.
This is an empty menu. Please make sure your menu has items.

Андрэй Скурко

Андрэй Скурко – кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы», аўтар часопіса «Наша гісторыя». З 2006 па 2017 быў галоўным рэдактарам выдання. У 2021 годзе быў затрыманы падчас «чысткі» трэцяга сектара і медыя, пазней асуджаны да 2,5 гадоў зняволення. За кратамі пісаў шмат дзіцячых вершаў. Андрэй выйшаў на волю летам 2023 года.

У 2021 годзе абвешчаны лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча, якая была заснавана ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода і прысуджаецца за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе.

"Селі зайцы ў маршрутку.."

Селі зайцы ў маршрутку.
Самы меншы меў адкрутку.
Доўга ехаць… Што рабіць?
Сталі вінцікі круціць.
Пакуль выехалі з лесу,
Адкруцілі яны крэсла.
А як ехалі праз поле,
Адвінцілі люк на столі.
Пад’язджалі да ракі —
З дзверцаў вынялі шрубкі.
І вось так адной адкруткай
Разабралі паўмаршруткі!
Стала зайцам не да смеху —
Перастала яна ехаць.
Уздыхнуў шафёр Мядзведзь:
«Як жа ў горад нам паспець?»
Ён знайшоў рашэнне хутка
І зайцам раздаў адкруткі.
Ды суровы даў загад:
Прыкруціць усё назад!

"Белы свой мікрааўтобус..."

Белы свой мікрааўтобус
Называю я «мікробус».
І на гэтым мікрабусе
Еду я па Беларусі.
Па шашы ляцім у Брэст —
У бабулі там агрэст,
І клубніцы, і арэхі,
Буг і Мухавец там рэкі.
Бачым замкі на гары
У Наваградку й Міры.
А у Браславе і Мёрах
Пакупаемся ў азёрах.
Ля Дняпра на паплавах
Мы пабачым журава.
А ля самае сталіцы
Пад Заслаўем ёсць чарніцы.
І на ўсіх шляхах-дарогах
Мы машын спаткаем многа
Грузавых і легкавых —
Во нагледжуся на іх!

Вожык і дзікаабраз

Пазнаёміліся раз
вожык і дзікаабраз.
Селі разам адпачыць —
і іголкі палічыць.
На баку — сто дваццаць восем
і ніводнае на носе,
дваццаць пяць яшчэ — за вухам
(на адну з іх села муха).
На спіне — сто дзве іголкі —
а ўсіх разам будзе колькі?..
На сямнаццатым дзясятку
пачалі лічыць спачатку.
Раз — іголка, два — калючка, —
прыдаліся б ліст і ручка!
Як сем соцень налічылі,
ў небе зоры ўжо свяцілі…
Плюсавалі, памнажалі,
вочкі церлі, пазяхалі…
Засаплі спіной да спінкі
пад калючаю ялінкай.

"Цераз лес ідзе цягнік..."

Цераз лес ідзе цягнік —
зайцы едуць на пікнік!
Машыніст у іх — бабёр,
а варона — кантралёр.
Цягнічок «ту-ту!» спявае,
машыніст яго спыняе,
бо ля кожнае нары
іх надчэкваюць сябры.
Дзве лісіцы-правадніцы
раздаюць малечы піцу,
хамякі, мядзведзь і сойкі
паразвязвалі ссабойкі.
Хай сабе ідзе цягнік —
пачынаецца пікнік!

"Лось пазніўся..."

Лось пазніўся,
лось ляцеў —
На цягнік паспець хацеў.
Спатыкнуўся,
зачапіўся,
Проста з горкі пакаціўся:
Уверх нагамі,
уніз рагамі —
У машыну з пірагамі —
Бух!
І цяпер паміж рагоў —
Трыццаць восем пірагоў!

"Мы спыталіся ў бабра..."

Мы спыталіся ў бабра:
— Дзе, бабёр, твая нара?
— У рацэ, за балацінай
Мая хатка і плаціна,
І падземныя хады
Аж да самае вады.
— А нашто хады капаць?
— Каб у хованкі гуляць,
Як прыходзяць сябрукі —
Вадзяныя пацукі.

"У гасцёўні пад сталом..."

У гасцёўні пад сталом
Мы сабе зрабілі дом.
З намі заяц даўгавухі,
Чабурашка з Віні-Пухам,
Бегемот і слон таксама…
Лезь да нас у госці, мама!

"Валіцца ўсё з лапак у вавёркі..."

Валіцца ўсё з лапак у вавёркі,
Жук-капрыза ўстаў ня з той нагі.
Вожык, натапырыўшы іголкі,
Сустракае кожнага ў штыкі.
І калі ў цябе бяз дай прычынаў
Здарыцца ў настроі збой налад,
Згледзіш фігу ў кнізе і, магчыма,
З мухі выдзьмеш цэлага слана!
А яшчэ для тых, хто не ў гуморы,
Каб дарэмна час не марнаваць,
Дзесьці ў шафе, склепе ці каморы
Бібікі нябітыя ляжаць.
Ды маркоты хопіць ненадоўга,
І тым часам трэба не забыць
Палунаць хоць трошачку ў аблоках,
За акном варонаў палічыць.
Каб ўжо назаўтра раніцою
Згадваць не аддадзены нудзе
Гэты, хай сабе і без настрою,
Але ўсё ж зусім ня сумны дзень.

"Як сустрэла мама тату?"

Як сустрэла мама тату?
Хоць абставінаў багата,
У мяне адказ гатовы:
Абсалютна выпадкова!
Як знайшла ў вірах Сусьвету
Сонца нашая плянэта
Ды яшчэ і так удала,
Што жыцьцём закрасавала?
Сэнс гіпотэз навуковых:
Абсалютна выпадкова.
Як сустрэла пчолка сад,
А рачулка — вадаспад,
Бліскавіца — гром магутны?
Выпадкова абсалютна!
Стрэне му́зыка музы́ку,
Хваля рыф, а вершык — рыфму.
З выпадковасьцяў саткана
Ўсё, што нам наканавана.
Кім? Спрыяльнікам-анёлам,
Абсалютна выпадковым!

"Жыў сабака каля бака..."

Жыў сабака каля бака —
беспрытульны быў сабака.
З бака еў, за бакам спаў —
бак сабака вартаваў.

Хоць і холад, хоць і голад —
быў сабака той вясёлы.
Хто б ні йшоў, сабака ўслед
гаўкаў кожнаму: «Прывет!»

І малы суседскі хлопчык,
што праходзіў там аднойчы,
адказаў яму: «Здароў!
Пэўна, сумна без сяброў?

Пераходзь да нас дахаты —
мама з татам будуць рады!
Пазнаёмішся з катом —
ў нас найлепшы ў свеце дом!»

"Добры воўк жыве ў лесе..."

Добры воўк жыве ў лесе:
Ні да кога ён не лезе,
Не хапае, не кусае —
Ён слабых абараняе.
Зайчаняты, лісяняты,
Барсучкі і бабраняты
Лезуць смела на калені.
І крычыць у захапленні
Самы смелы барсучок:
«Пакатайце нас, ваўчок!»

"На ўзлеску між бяроз..."

На ўзлеску між бяроз
Мільгануў агністы хвост
Бы рудая бліскавіца,
Гэта спрытная лісіца

Ад нары чужых адводзіць
І сама не падыходзіць.
Ах, шаноўная лісіца,
Як бы ў госці напрасіцца

Ў вашу норку пад гарою,
дзе з сямейкаю сваёю –
з мужам-лісам, з лісянятамі –
п’яце з зёлкамі гарбату вы.

Санет

У хованкі з фіранкамі гуляе
свавольнік-вецер. Белыя лісты
якойсьці кнігі, што чытала ты,
са смехам шапатлівым ён гартае.
I сыпле на старонкі цёплы снег
таполевых зазімкаў, што бялее
па ўсіх завулках, парках і алеях,
што падае ў далоні ціха мне.
А я ў вачах тваіх ізноў тану,
і ўжо не выплыць мне адтуль ніколі,
і дна ніколі мне не дасягнуць.
Ды ўжо інакшай і не трэба долі —
адно імгненне ў вечнасць працягнуць
і ўбачыць сонца скрозь буран таполяў.

Слова Тадэвуша Рэйтана

Аблокамі дыму мой Край зацягнула,
старыя званіцы — і тыя маўчаць.
Тут праўда і годнасць давеку заснулі,
адны крумкачы ў паднябессі крычаць.
Дзе Грунвальда слава? Дзе слава Кірхгольма?
Дзе наша магутнасць? Дзе волатаў род?
П’е шляхта гарэлку і б’ецца на соймах,
ваююць магнаты, галее народ.
Радзіма мая! На дарозе, у пыле
ляжыш, паміраеш у немай журбе.
На горла жалезнай пятой наступілі суседзі,
што білі паклоны табе!
Няўжо не паўстанеш, не ўзнімешся болей
у бляску і велічы славы сваёй?..
Спявае Каложа над Нёмнам аб волі,
ды зменена воля чужынскай пятлёй.

У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.