«Вершы з-за кратаў» — сумесны праект ініцыятывы «Вольныя паштоўкі» і Народнай амбасады Беларусі ў Бразыліі. У межах праекта мы збіраем вершы беларускіх палітзняволеных і перакладаем іх на розныя мовы.
У 2021 годзе мы сталі збіраць малюнкі палітзняволеных, каб выпускаць з імі мерч і паказваць беларусам і свету, якія таленавітыя людзі апынуліся за кратамі ў Беларусі. «Вершы з-за кратаў» — гэта таксама пра творчасць палітвязняў, таму праз гэты праект мы працягваем сваю місію.
Мы дасылаем паштоўкі, торбы і цішоткі з малюнкамі палітвязняў па ўсім свеце ў абмен на данаты. Сабраныя грошы мы перадаем ініцыятыве Dissident.by на перадачы палітвязням. А праз «Вершы» мы хочам прыцягнуць больш увагі да праблемаў несправядліва зняволеных беларусаў і беларусак.
— Рабіце данаты праз фонд BYSOL. Але не выкарыстоўвайце для гэтага карткі беларускіх банкаў.
— Дасылайце нам вершы, калі атрымліваеце іх у лістах ад палітзняволеных.
— Дасылайце нам свае пераклады вершаў на мовы, якімі вы валодаеце.
— Расказвайце пра наш праект сябрам і падпісантам у сацсетках.
— Тэлеграм-бот: @viersybot
— Электронная пошта: viersy.online@gmail.com
У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, — Беларусь Жыве.
ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ
«Вершы з-за кратаў» — сумесны праект ініцыятывы «Вольныя паштоўкі» і Народнай амбасады Беларусі ў Бразіліі. У межах праекта мы збіраем вершы беларускіх палітзняволеных і перакладаем іх на розныя мовы.