Павел Севярынец — палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік. Жанаты, мае сына.
У час прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ўдзельнічаў у пікетах па зборы подпісаў Святланы Ціханоўскай. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня 2020 года па дарозе дадому. Пасля гэтага ў дачыненні да яго было вынесена, як мінімум, тры пастановы аб адміністрацыйных арыштах па 15 сутак кожная за ўдзел у перадвыбарчых пікетах і заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах.
Пасля некалькіх адміністратыўных арыштаў запар Паўлу прад'явілі абвінавачанне "ў падрыхтоўцы да ўдзелу у масавых беспарадках", па крымінальнай справе. 25 траўня 2021 года яго асудзілі на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, бо, як тлумачаць у судзе, "матэрыялы справы адносяцца да таямніцы, якую ахоўвае закон". Як і падчас папярэдніх арыштаў у 2005-2007 і 2010-2013 гадах, Павел Севярынец прызнаны палітзняволеным.
У 2014 годзе абвешчаны лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча, якая была заснавана ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода і прысуджаецца за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе.
АКТУАЛЬНЫ АДРАС ПАЎЛА МОЖНА ЗНАЙСЦІ НА ЯГО АСАБІСТАЙ СТАРОНЦЫ НА САЙЦЕ ПЦ «ВЯСНА». АДТУЛЬ ЖА ПРАЗ АДПАВЕДНУЮ СПАСЫЛКУ МОЖНА ДАСЛАЦЬ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНАМУ ПАШТОЎКУ.
Сястры Ганне
Ён не сказаў, што будзе лёгка,
Ён абяцаўся быць з табой,
І Ён заўсёды недалёка:
Захочаш – і ўбачыць вока,
Паверыш – і кранеш рукой.
Ён не сказаў: “Папросіш цуду –
Зраблю табе, як фокус, цуд”.
Я проста буду. Побач буду.
Забудзеш ты – я не забуду.
Ты ў брудзе – я з табой у бруд.
Ты плачаш? Ён з табою плача.
Смяешся? – Смешна і Яму.
Ён не дае табе задачаў,
Не прымушае жыць іначай,
Што хоча Ён? Цябе саму.
Схаваўся ў віне ды хлебе,
Ў тваёй душы – і угары.
З табою – у любой патрэбе:
Ты хочаш вечна жыць на небе?
Я заплаціў. Тваё. Бяры.
Калі адчыненая дзверца –
Ён прывядзе ў твой пакой
Анёлаў і адзінаверцаў,
Як толькі адгукнецца сэрца
На ціхі шэпт: “Ідзі за мной”.
12.10.23
Гародня
У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.
ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ

“ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ”