Алену Лысковіч судзілі па брэсцкай «справе карагодаў». Яе асудзілі да 18 месяцаў «хіміі». Пасля адбыцця пакарання Алена пакінула Беларусь і зараз знаходзіцца ў бяспечнай краіне.
Мая дачушка — гэта маё сэрца,
Як сёння мне цябе не дастае!
Бо лёс бязмежжа збараніць мне гэта
і роспач паміж намі паўстае.
А мне ж хацелась дакрануцца
да русае галовушкі твае,
Абняць цябе і разам усміхнуцца,
каб жыць нам у свабодзе і цяпле.
Але ж я веру, будзе час сустрэчы
той цёплай, што нічым не замяніць,
бо немагчыма уявіць той рэчы,
што можна буйны вецер зупыніць.
І мы сустрэнемся, каб больш не раставацца
ніколі ўжо, на нашае зямлі!
Ружовым узыходам напаўняцца
і каб заўсёды разам мы былі.
14.10.2022
У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.
“ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ”