Алег Анатольевіч Груздзіловіч — журналіст «Радыё Свабода». Летам 2020 году актыўна асвятляў грамадска-палітычныя падзеі ў Беларусі, вёў папулярныя тады стрымы. У 2021 годзе Алега асудзілі да 1,5 гадоў зняволення. У верасні 2022 года Алег выйшаў на волю па памілаванні. Зараз журналіст знаходзіцца ў бяспечнай краіне.
За турэмным вакном вые в’юга,
Вартавыя ад холаду курчацца,
Сто гадоў таму не было Google,
І няясна было, чым ўсё скончыцца.
Дзед сядзеў ля каналу ў 20-х,
Як вярнуўся, зямлю адабралі,
А ў канцы крыважэрных 30-х
За размову ў чарзе расстралялі.
Мы ахвяры чарговага круга,
На такім жа жалезе мы курчымся,
Зразумела бяз ўсякага Google,
Што на нас гэта мусіць закончыцца.
У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.
“ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ”