Анастасія Міронцава нарадзілася 15 студзеня 1996 г., мае пяць сясцёр. Да свайго затрымання была студэнткай-выдатніцай апошняга курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Прымала ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 г., падчас чаго ўпершыню была затрыманая і разам з іншымі пратэстоўцамі трапіла пад катаванні. Выйшла на волю 12 жніўня 2020 г.
Другі раз Анастасію Міронцаву затрымалі ў кастрычніку 2020 г. па крымінальнай справе. Анастасію асудзілі да 2 гадоў калоніі. З-за кратаў Стася дасылала сябрам свае малюнкі, частка з якіх выстаўлялася ў мастацкім цэнтры ў Гамбургу.
16 ЧЭРВЕНЯ 2022 Г. АНАСТАСІЯ МІРОНЦАВА ВЫЙШЛА НА ВОЛЮ, БО ЦАЛКАМ АДБЫЛА ПРЫЗНАЧАНЫ ЁЙ ТЭРМІН ЗНЯВОЛЕННЯ.
Бурбалькаюць лужы пад ціхім дажджом;
У люстэрцы шэрае нябёсаў палон.
Кроплі бярозавых лісцяў
Сумна дрыжаць пад дажджом
Шэпчуць ціхонька на вуха: «Яшчэ крышачку…
Хутка дамоў».
У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.
“ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ”