Алег Кулеша нарадзіўся 5 кастрычніка 1971. Да затрымання жыў у Пружанах.
Алега асудзілі да 19 месяцаў калоніі па берасцейскай «справе карагодаў». Паведамлялася, што адміністрацыя ўстановы ціснула на палітвязня за выкарыстанне беларускай мовы.
Алег цалкам адбыў тэрмін і знаходзіцца на волі.
Глядзі, вярнуўся я з турмы.
Там зведаў краты, кайданы, –
Вар’яцтва тамашняй гурмы…
Вярнуўся нібыта з вайны.
Прабач, вярнуўся я з турмы.
Даруй мне гэту недарэчнасць.
Як быццам там адбыў я вечнасць.
Вярнуўся нібыта з вайны…
Дзівісь, вярнуўся я з турмы.
І сіл маіх не натта многа,
Бадай, што страціў веру ў Бога!
Вярнуўся нібыта з вайны.
Пачуй, вярнуўся я з вайны…
Сварыся, лайся сколь заўгодна.
Ды й толькі прытулі лагодна
Бо сёння я прыйшоў з турмы…
Вярнуўся сёння я з вайны….
Паглядзіце ў Берасці
Чэргі ля СІЗА –
Натварыла нейкая
Гніда-грамада.
“Прастытуткі” розныя
Танчаць карагоды –
І з таго краіна ўся
Стала з ног на рогі.
Вось зямную здзьвінулі
Гэткія брыдоты,
І таму АМАПаўцам
Час не да сумоты.
“Наркаманы” – сволачы
Боты паздымалі
І нагамі босымі
На лаву паўставалі.
Зноў сцягамі гойдаюць –
Нікчэмныя скаты.
А чаго чакаць яшчэ
Ад гэтай сраматы.
Толькі вось са сховішча
Прыгналі вадамёты,
Ды й шчэ ўсталявалі
На дахах кулямёты.
“”Красаўчыкі” – наўвогул
“Любят свой народ” :
Будуць ведаць сволачы
Як танчыць карагод…
Стаяць людзі з торбамі
Ў чэргах ля СІЗА.
Адбыліся выбары –
Стогне грамада…
Зачапілась воблачка за крыжы царквы.
І паснула любая на маім плячы.
Заўтра будзе сонейка, а цяпер дажджы,
Вось таму, каханая, проста ціха спі.
Сні пра птушак і пра вёску,
Дзе жылі твае бацькі.
І пра тое, як на ўзгорку размаўлялі аб жыцці.
На прыпынку як збіраўся ў гурму народ
Аль на ганку як чакалі зорны карагод,
Як з надзеяй сустракалі цеплыню вясны
І як мурашы здзіўлялі ў гушчары лясным.
Сні пра тое, як вожык сустракаў мяне.
І пра тое, як коўдрай пакрываў цябе.
У хаце ціша і цеплыня,
Трэшчаць дровы ў пячы.
І паснула любая на маім плячы.
Заўтра будзе сонейка, а цяпер імжа.
Стамілася каханая, буду спаць і я…
2022
У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.
ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ
Алег Кулеша нарадзіўся 5 кастрычніка 1971. Да затрымання жыў у Пружанах.
Алега асудзілі да 19 месяцаў калоніі па берасцейскай «справе карагодаў». Паведамлялася, што адміністрацыя ўстановы ціснула на палітвязня за выкарыстанне беларускай мовы.
Алег цалкам адбыў тэрмін і знаходзіцца на волі.
Глядзі, вярнуўся я з турмы.
Там зведаў краты, кайданы, –
Вар’яцтва тамашняй гурмы…
Вярнуўся нібыта з вайны.
Прабач, вярнуўся я з турмы.
Даруй мне гэту недарэчнасць.
Як быццам там адбыў я вечнасць.
Вярнуўся нібыта з вайны…
Дзівісь, вярнуўся я з турмы.
І сіл маіх не натта многа,
Бадай, што страціў веру ў Бога!
Вярнуўся нібыта з вайны.
Пачуй, вярнуўся я з вайны…
Сварыся, лайся сколь заўгодна.
Ды й толькі прытулі лагодна
Бо сёння я прыйшоў з турмы…
Вярнуўся сёння я з вайны….
Паглядзіце ў Берасці
Чэргі ля СІЗА –
Натварыла нейкая
Гніда-грамада.
“Прастытуткі” розныя
Танчаць карагоды –
І з таго краіна ўся
Стала з ног на рогі.
Вось зямную здзьвінулі
Гэткія брыдоты,
І таму АМАПаўцам
Час не да сумоты.
“Наркаманы” – сволачы
Боты паздымалі
І нагамі босымі
На лаву паўставалі.
Зноў сцягамі гойдаюць –
Нікчэмныя скаты.
А чаго чакаць яшчэ
Ад гэтай сраматы.
Толькі вось са сховішча
Прыгналі вадамёты,
Ды й шчэ ўсталявалі
На дахах кулямёты.
“”Красаўчыкі” – наўвогул
“Любят свой народ” :
Будуць ведаць сволачы
Як танчыць карагод…
Стаяць людзі з торбамі
Ў чэргах ля СІЗА.
Адбыліся выбары –
Стогне грамада…
Зачапілась воблачка за крыжы царквы.
І паснула любая на маім плячы.
Заўтра будзе сонейка, а цяпер дажджы,
Вось таму, каханая, проста ціха спі.
Сні пра птушак і пра вёску,
Дзе жылі твае бацькі.
І пра тое, як на ўзгорку размаўлялі аб жыцці.
На прыпынку як збіраўся ў гурму народ
Аль на ганку як чакалі зорны карагод,
Як з надзеяй сустракалі цеплыню вясны
І як мурашы здзіўлялі ў гушчары лясным.
Сні пра тое, як вожык сустракаў мяне.
І пра тое, як коўдрай пакрываў цябе.
У хаце ціша і цеплыня,
Трэшчаць дровы ў пячы.
І паснула любая на маім плячы.
Заўтра будзе сонейка, а цяпер імжа.
Стамілася каханая, буду спаць і я…
2022
У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.
“ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ”