Андрэй
Кузнечык

Андрэй Кузнечык нарадзіўся 29 снежня 1978 г. у Віцебску. Да арышту займаўся журналісцкай дзейнасцю. Працаваў у «Камсамольскай праўдзе» і «Нашай Ніве», перад затрыманнем у якасці журналіста-фрылансера супрацоўнічаў з «Радыё Свабода».

Андрэй Кузнечык быў затрыманы ў канцы 2021 г. за супрацу з «экстрэмісцкімі» выданнямі. Яго пакаралі 6 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У 2023 годзе абвешчаны лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча, якая была заснавана ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода і прысуджаецца за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе.

АКТУАЛЬНЫ АДРАС АНДРЭЯ МОЖНА ЗНАЙСЦІ НА ЯГО АСАБІСТАЙ СТАРОНЦЫ НА САЙЦЕ ПЦ «ВЯСНА». АДТУЛЬ ЖА ПРАЗ АДПАВЕДНУЮ СПАСЫЛКУ МОЖНА ДАСЛАЦЬ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНАМУ ПАШТОЎКУ.

ЯКІЯ КВЕТКІ ЦВІТУЦЬ УЗІМКУ

Сцяў мароз лугі, палеткі.
Снег завеі рассцілаюць.
Але ёсць такія кветкі,
Што і ўзімку расцвітаюць.

Кветка шчырага сяброўства –
Калі сцюжаю зацятай
Зазірнеш з ласункам простым
На гамонку пад гарбату.

Цемра. Замець не сціхае.
А любові цёплай краска
За сямейны стол збірае
Маму, тату, дзетак разам.

З кветак чуласці і ласкі,
Добрых спраў і мараў светлых
Грэюць самым змрочным часам
Шчасця сціплыя букеты.

Яніне і Мацвею

У мароз з лістом ад таты
снежны кот бяжыць дахаты.
Плошчу, парк і плот высокі
ён мінае за тры скокі.

Я сказаў яму на вушка
для сыночка і дачушкі
прывітанне перадаць,
сон святочны паказаць.

"На падворку папаўненне..."

На падворку папаўненне –
запар тры дні нараджэння.
Пі-пі-пі-пі, ціў-ціў-ціў,
Меўся ж быць яшчэ адзін!
Папікаюць кураняткі:
– Штось забавіўся ты, братка.
Каб у яйку не нудзіцца,
вылупляйся весяліцца!
Час ужо тваёй хаціне
стацца хрумсткім шкарлупіннем!
Ды на гэта птушанё
мае гледзішча сваё:
– Той апошні пасмяецца,
хто з жылплошчай застанецца!
Тут утульна, ціха, чыста –
рай індывідуаліста!
Хоць кампактна, – ды практычна,
Модна, мінімалістычна!
Суха, цёпла, а яшчэ
не прадзьме й не напячэ!
Так прамоўца распаліўся,
аж ускочыў, пакруціўся,
грудку выпяў, лапку ўбок,
чуб угору і тут… Шпок!
…Падзяўбалі за паўхвілі
куры рэшткі той “цвярдыні”.
Часам лёсіць у жыцці
страціць штось, каб больш знайсці.

"Праца ёсць у мамы з татам..."

Праца ёсць у мамы з татам,
Хочацца і мышанятам!
Да чаго ляжыць душа,
Трэба вызначыць спярша.
Не марудзячы ні хвілі,
Мышкі бізнэс свой адкрылі.
Ёсць шуфляды, шафы, лаўкі –
Будзем службаю дастаўкі!
І хвастатыя курʼеры
Прыступілі да карʼеры,
Стос акрайцаў, мех зярнят –
Атрымаўся з норкі склад!
Заказалі сабе самі
Хлебу з маслам і салямі.
Ды аблізваецца кот
На той смачны бутэрброд!
У дастаўцы вельмі важна
Быць адважна-незаўважным:
Фʼюць, шусь, блісь – і стол пусты.
Шчэ й паторгалі вусы!
І раней, чым кот зароў,
Мышкі ўжо ўцяклі дамоў.
Скокі, жарты, смех: “Дай пяць!
Будзем шмат яшчэ гуляць –
У дызайнераў, таксістаў,
Праграмістаў, журналістаў,
Лекараў, вартаўнікоў
І метрабудаўнікоў!
Бо бясконца весела
Выбіраць прафесію!”

"Змрокам незгасальнага святла..."

Змрокам незгасальнага святла,
Аддаленнем адчування волі,
Абяцаннем рання без спатолі
На Вялікдзень снілася турма.

"Цёплы вецер дарогі высушыў..."

Цёплы вецер дарогі высушыў
І паклікаў у далеч вырушыць.
Затрашчалі ў зялёных шатах
Абазнаных турыстаў чаты.
Выхваляюцца лебедзь з качарам,
Як у выраі парыбачылі,
І расказваюць качкі курам
Пра распродажы і шоп-туры.
Размаўляюць шпакі з сініцамі
Пра круізы паміж сталіцамі.
Пракаўтнуўшы хот-фрог балотны,
Рэкламуюць буслы курорты.
Чаплі ж не прамінуць аказіі
Папляткарыць пра спа ў аазісах.
А стары трэвел-блогер грак
Стыміць з глогу якісь лайфхак.
У вяснушках вясна-вандроўніца
На сігвэі па небе коціцца…

"Казкі дзяцінства ўплялі..."

Казкі дзяцінства ўплялі
Дзівы ў шляхі дарослыя,
Каб нам з табой на зямлі
Не размінуцца лёсамі.
Шчасця хай тчэцца кілім,
Зоркі ў далоні падаюць!
Цудам у сэрцы маім
Ты, мая кветка-папараць!

"Пад касмічны парасон..."

Пад касмічны парасон
У пясчынкі зорак
Спаць кладзецца сонны сон,
Павітаўшы золак.
Хіба сон таксама спіць?
Як такое можа быць?
Сон адведаў шмат планет,
Паблукаў у часе,
Праляцеў наскрозь сусвет
Мараў і фантазій.
Дзе ў аблоках хаткі, дзе
Дождж упоперак ідзе,
Рыбы размаўляюць
І ўсю ноч катаюць
Задаволеных дзяцей
У паветры і ў вадзе.
Ну а ўдзень – абдымкі, смех,
Ладкі, падарункі,
Гульні, песні, госці, снег,
Кніжкі і малюнкі.
Столькі нарабілася,
Што і сну не снілася!

"Аканіцы заміраточылі..."

Аканіцы заміраточылі
Пад напорам прыліву рання,
Кожнай кропляй грыміць праточанай
Незакончанае трыванне.
Дол калодзежны рэзкім росчыркам
Перакрэсліць шпакоў вяртанне.
Крыку калівам, пстрыкам пошчаку –
Незакончанае трыванне.
Дражніць мур уяўленнем далечы.
Цень-пацук шэры хвост хавае.
Трызніць прышласцю, дасынаючы,
Незакончанае трыванне.

"Бачыў сына. Сын мяне забыў..."

Бачыў сына. Сын мяне забыў.
Бачыў сон. Груган гады лічыў:
– Раз… – пачаў, ня зводзячы вачэй.
– Стой, пачвара, палічы яшчэ, –
колькі несьпяваных калыханак,
колькі бусек, колькі абдыманак,
колькі ўсьмешак, на руках узьнятых,
колькі несказаных словаў «тата»,
колькі падарожжаў Гулівэра
на плячах пад стольлю праз кватэру,
і на рэчку роварных выправаў,
і каменьчыкаў непашпурляных,
колькі непаказытаных пятаў,
і «баду-баду» казы рагатай,
і нястомна-радасных сэнсацый –
што ў далонях можна ўраз схавацца,
колькі сьнежкаў, саначных заносаў,
сьвятаў чарадзейных, словаў простых,
непаўтораных «жылі-былі»…
Вось табе праўдзівейшы падлік.
Ты за год ня зьлічыш і паловы
нат з усёю зграяй гругановай!

 

13.11.2022

"У Яніны нашай сьвята..."

У Яніны нашай сьвята –

Дзень народзінаў дзявяты!

Пажадаць найперш ёй трэба,

Каб расла вышэй за неба!

Каб былі заняткі ў школе

Дзевяць хвіляў, і ня болей!

Каб ішла вучоба гладка —

На дзявяткі і дзясяткі!

"Лес адвеку чалавеку..."

Лес адвеку чалавеку
Дорыць процьму смачных лекаў.

 

Нейк, як гром між хвой драмаў,
З меху — хмары навальнічнай —
Пакаціліся чарнічкі
На далоні летніх траў
І ўсьміхнуліся суніцам:
«Можна з вамі пасяліцца?»

 

А цікаўныя маліны
Аж падбеглі да сьцяжыны —
Гоп у кош: «А пакажы,
Дзе над сонечнай палянай
Кружыць зёлак пах гаркавы,
Дзе пужлівы куст ажынаў
Пад ляшчынаю дрыжыць?»

 

Каля зыбкай балацінкі
Мох люляе журавінкі,
Шэпча: «Трошку пачакай,
Калі яркіх вітамінаў
Для прастуднай паравіны
Будзе ўвосень ураджай».

 

2022

"Сёньня ў мамы з татам шок..."

Сёньня ў мамы з татам шок —

Сеў Тамашык на гаршчок.

Не хаваўся і ня плакаў,

Проста сеў і сам пакакаў.

СНЕЖНЫ КОТ

У мароз з лістом ад таты

Снежны кот бяжыць дахаты.

Плошчу, парк і плот высокі

Ён мінае за тры скокі. 

 

Я сказаў яму на вушка

Для сыночка і дачушкі

Прывітанне перадаць, 

Сон святочны паказаць.

ШТО СНІЦЦА ЗЯРНЯТКАМ УЗІМКУ

Спяць пад коўдраю палі.

І зярняткам у зямлі

Сніцца, як калосся хваляй 

Яны ў лета паплылі.

 

У калосся шмат гасцей:

То мураш, то авадзень,

То багоўка сваіх дзетак

Пагайдацца прывядзе. 

ДЗЕ ЖЫВУЦЬ УЛЕТКУ СНЕГІРЫ?

Снегіроў цяпер сустрэць – 

Трэба пастарацца!

Мне ж не толькі паглядзець – 

Я хачу спытацца:

 

Летам іх чырвоны строй

Не відаць ніколі,-

Мо, умеюць яны свой 

Перайначваць колер? 

 

Ці, як зазвіняць гаі

Ручаёвай лірай, –

Выпраўляюцца гілі

У паўночны вырай,

 

Дзе бярэ іх Дзед Мароз

Да сябе на працу? 

Да вясны яшчэ час ёсць –

Трэба разабрацца! 

З НОВЫМ МЁДАМ! 

Дзесь за горадам у лесе, 

У чароўным гушчары, 

Ёсць кавярня “Тры мядзведзі”, 

Дзе збіраюцца звяры. 

І на Новы год, вядома, 

Ім ніяк не ўседзець дома! 

 

У меню – салаты, сокі.

У праграме – караоке! 

Мікрафон – у крумкача:

“Мышы, совы, лосі, лісы, 

Сёння ўсе вы – вакалісты! 

Час ужо кар-цэрт пачаць!”

 

І гадзіннік поўнач бʼе:

Пяць…

Чатыры…

Тры…

Але –

Не ўцярпеўшы, на калоду

Ускочыў мішка:”З Новым мёдам!”

У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.

This is an empty menu. Please make sure your menu has items.
This is an empty menu. Please make sure your menu has items.

Андрэй
Кузнечык

Андрэй Кузнечык нарадзіўся 29 снежня 1978 г. у Віцебску. Да арышту займаўся журналісцкай дзейнасцю. Працаваў у «Камсамольскай праўдзе» і «Нашай Ніве», перад затрыманнем у якасці журналіста-фрылансера супрацоўнічаў з «Радыё Свабода».

Андрэй Кузнечык быў затрыманы ў канцы 2021 г. за супрацу з «экстрэмісцкімі» выданнямі. Яго пакаралі 6 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У 2023 годзе абвешчаны лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча, якая была заснавана ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода і прысуджаецца за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе.

АКТУАЛЬНЫ АДРАС АНДРЭЯ МОЖНА ЗНАЙСЦІ НА ЯГО АСАБІСТАЙ СТАРОНЦЫ НА САЙЦЕ ПЦ «ВЯСНА». АДТУЛЬ ЖА ПРАЗ АДПАВЕДНУЮ СПАСЫЛКУ МОЖНА ДАСЛАЦЬ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНАМУ ПАШТОЎКУ.

ЯКІЯ КВЕТКІ ЦВІТУЦЬ УЗІМКУ

Сцяў мароз лугі, палеткі.
Снег завеі рассцілаюць.
Але ёсць такія кветкі,
Што і ўзімку расцвітаюць.

Кветка шчырага сяброўства –
Калі сцюжаю зацятай
Зазірнеш з ласункам простым
На гамонку пад гарбату.

Цемра. Замець не сціхае.
А любові цёплай краска
За сямейны стол збірае
Маму, тату, дзетак разам.

З кветак чуласці і ласкі,
Добрых спраў і мараў светлых
Грэюць самым змрочным часам
Шчасця сціплыя букеты.

Яніне і Мацвею

У мароз з лістом ад таты
снежны кот бяжыць дахаты.
Плошчу, парк і плот высокі
ён мінае за тры скокі.

Я сказаў яму на вушка
для сыночка і дачушкі
прывітанне перадаць,
сон святочны паказаць.

"На падворку папаўненне..."

На падворку папаўненне –
запар тры дні нараджэння.
Пі-пі-пі-пі, ціў-ціў-ціў,
Меўся ж быць яшчэ адзін!
Папікаюць кураняткі:
– Штось забавіўся ты, братка.
Каб у яйку не нудзіцца,
вылупляйся весяліцца!
Час ужо тваёй хаціне
стацца хрумсткім шкарлупіннем!
Ды на гэта птушанё
мае гледзішча сваё:
– Той апошні пасмяецца,
хто з жылплошчай застанецца!
Тут утульна, ціха, чыста –
рай індывідуаліста!
Хоць кампактна, – ды практычна,
Модна, мінімалістычна!
Суха, цёпла, а яшчэ
не прадзьме й не напячэ!
Так прамоўца распаліўся,
аж ускочыў, пакруціўся,
грудку выпяў, лапку ўбок,
чуб угору і тут… Шпок!
…Падзяўбалі за паўхвілі
куры рэшткі той “цвярдыні”.
Часам лёсіць у жыцці
страціць штось, каб больш знайсці.

"Праца ёсць у мамы з татам..."

Праца ёсць у мамы з татам,
Хочацца і мышанятам!
Да чаго ляжыць душа,
Трэба вызначыць спярша.
Не марудзячы ні хвілі,
Мышкі бізнэс свой адкрылі.
Ёсць шуфляды, шафы, лаўкі –
Будзем службаю дастаўкі!
І хвастатыя курʼеры
Прыступілі да карʼеры,
Стос акрайцаў, мех зярнят –
Атрымаўся з норкі склад!
Заказалі сабе самі
Хлебу з маслам і салямі.
Ды аблізваецца кот
На той смачны бутэрброд!
У дастаўцы вельмі важна
Быць адважна-незаўважным:
Фʼюць, шусь, блісь – і стол пусты.
Шчэ й паторгалі вусы!
І раней, чым кот зароў,
Мышкі ўжо ўцяклі дамоў.
Скокі, жарты, смех: “Дай пяць!
Будзем шмат яшчэ гуляць –
У дызайнераў, таксістаў,
Праграмістаў, журналістаў,
Лекараў, вартаўнікоў
І метрабудаўнікоў!
Бо бясконца весела
Выбіраць прафесію!”

"Змрокам незгасальнага святла..."

Змрокам незгасальнага святла,
Аддаленнем адчування волі,
Абяцаннем рання без спатолі
На Вялікдзень снілася турма.

"Цёплы вецер дарогі высушыў..."

Цёплы вецер дарогі высушыў
І паклікаў у далеч вырушыць.
Затрашчалі ў зялёных шатах
Абазнаных турыстаў чаты.
Выхваляюцца лебедзь з качарам,
Як у выраі парыбачылі,
І расказваюць качкі курам
Пра распродажы і шоп-туры.
Размаўляюць шпакі з сініцамі
Пра круізы паміж сталіцамі.
Пракаўтнуўшы хот-фрог балотны,
Рэкламуюць буслы курорты.
Чаплі ж не прамінуць аказіі
Папляткарыць пра спа ў аазісах.
А стары трэвел-блогер грак
Стыміць з глогу якісь лайфхак.
У вяснушках вясна-вандроўніца
На сігвэі па небе коціцца…

"Казкі дзяцінства ўплялі..."

Казкі дзяцінства ўплялі
Дзівы ў шляхі дарослыя,
Каб нам з табой на зямлі
Не размінуцца лёсамі.
Шчасця хай тчэцца кілім,
Зоркі ў далоні падаюць!
Цудам у сэрцы маім
Ты, мая кветка-папараць!

"Пад касмічны парасон..."

Пад касмічны парасон
У пясчынкі зорак
Спаць кладзецца сонны сон,
Павітаўшы золак.
Хіба сон таксама спіць?
Як такое можа быць?
Сон адведаў шмат планет,
Паблукаў у часе,
Праляцеў наскрозь сусвет
Мараў і фантазій.
Дзе ў аблоках хаткі, дзе
Дождж упоперак ідзе,
Рыбы размаўляюць
І ўсю ноч катаюць
Задаволеных дзяцей
У паветры і ў вадзе.
Ну а ўдзень – абдымкі, смех,
Ладкі, падарункі,
Гульні, песні, госці, снег,
Кніжкі і малюнкі.
Столькі нарабілася,
Што і сну не снілася!

"Аканіцы заміраточылі..."

Аканіцы заміраточылі
Пад напорам прыліву рання,
Кожнай кропляй грыміць праточанай
Незакончанае трыванне.
Дол калодзежны рэзкім росчыркам
Перакрэсліць шпакоў вяртанне.
Крыку калівам, пстрыкам пошчаку –
Незакончанае трыванне.
Дражніць мур уяўленнем далечы.
Цень-пацук шэры хвост хавае.
Трызніць прышласцю, дасынаючы,
Незакончанае трыванне.

"Бачыў сына. Сын мяне забыў..."

Бачыў сына. Сын мяне забыў.
Бачыў сон. Груган гады лічыў:
– Раз… – пачаў, ня зводзячы вачэй.
– Стой, пачвара, палічы яшчэ, –
колькі несьпяваных калыханак,
колькі бусек, колькі абдыманак,
колькі ўсьмешак, на руках узьнятых,
колькі несказаных словаў «тата»,
колькі падарожжаў Гулівэра
на плячах пад стольлю праз кватэру,
і на рэчку роварных выправаў,
і каменьчыкаў непашпурляных,
колькі непаказытаных пятаў,
і «баду-баду» казы рагатай,
і нястомна-радасных сэнсацый –
што ў далонях можна ўраз схавацца,
колькі сьнежкаў, саначных заносаў,
сьвятаў чарадзейных, словаў простых,
непаўтораных «жылі-былі»…
Вось табе праўдзівейшы падлік.
Ты за год ня зьлічыш і паловы
нат з усёю зграяй гругановай!

 

13.11.2022

"У Яніны нашай сьвята..."

У Яніны нашай сьвята –

Дзень народзінаў дзявяты!

Пажадаць найперш ёй трэба,

Каб расла вышэй за неба!

Каб былі заняткі ў школе

Дзевяць хвіляў, і ня болей!

Каб ішла вучоба гладка —

На дзявяткі і дзясяткі!

"Лес адвеку чалавеку..."

Лес адвеку чалавеку
Дорыць процьму смачных лекаў.

 

Нейк, як гром між хвой драмаў,
З меху — хмары навальнічнай —
Пакаціліся чарнічкі
На далоні летніх траў
І ўсьміхнуліся суніцам:
«Можна з вамі пасяліцца?»

 

А цікаўныя маліны
Аж падбеглі да сьцяжыны —
Гоп у кош: «А пакажы,
Дзе над сонечнай палянай
Кружыць зёлак пах гаркавы,
Дзе пужлівы куст ажынаў
Пад ляшчынаю дрыжыць?»

 

Каля зыбкай балацінкі
Мох люляе журавінкі,
Шэпча: «Трошку пачакай,
Калі яркіх вітамінаў
Для прастуднай паравіны
Будзе ўвосень ураджай».

 

2022

"Сёньня ў мамы з татам шок..."

Сёньня ў мамы з татам шок —

Сеў Тамашык на гаршчок.

Не хаваўся і ня плакаў,

Проста сеў і сам пакакаў.

СНЕЖНЫ КОТ

У мароз з лістом ад таты

Снежны кот бяжыць дахаты.

Плошчу, парк і плот высокі

Ён мінае за тры скокі. 

 

Я сказаў яму на вушка

Для сыночка і дачушкі

Прывітанне перадаць, 

Сон святочны паказаць.

ШТО СНІЦЦА ЗЯРНЯТКАМ УЗІМКУ

Спяць пад коўдраю палі.

І зярняткам у зямлі

Сніцца, як калосся хваляй 

Яны ў лета паплылі.

 

У калосся шмат гасцей:

То мураш, то авадзень,

То багоўка сваіх дзетак

Пагайдацца прывядзе. 

ДЗЕ ЖЫВУЦЬ УЛЕТКУ СНЕГІРЫ?

Снегіроў цяпер сустрэць – 

Трэба пастарацца!

Мне ж не толькі паглядзець – 

Я хачу спытацца:

 

Летам іх чырвоны строй

Не відаць ніколі,-

Мо, умеюць яны свой 

Перайначваць колер? 

 

Ці, як зазвіняць гаі

Ручаёвай лірай, –

Выпраўляюцца гілі

У паўночны вырай,

 

Дзе бярэ іх Дзед Мароз

Да сябе на працу? 

Да вясны яшчэ час ёсць –

Трэба разабрацца! 

З НОВЫМ МЁДАМ! 

Дзесь за горадам у лесе, 

У чароўным гушчары, 

Ёсць кавярня “Тры мядзведзі”, 

Дзе збіраюцца звяры. 

І на Новы год, вядома, 

Ім ніяк не ўседзець дома! 

 

У меню – салаты, сокі.

У праграме – караоке! 

Мікрафон – у крумкача:

“Мышы, совы, лосі, лісы, 

Сёння ўсе вы – вакалісты! 

Час ужо кар-цэрт пачаць!”

 

І гадзіннік поўнач бʼе:

Пяць…

Чатыры…

Тры…

Але –

Не ўцярпеўшы, на калоду

Ускочыў мішка:”З Новым мёдам!”

У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.