Яўген Буйніцкі, як сцвярджала следства, дапамагаў людзям незаконна перасякаць мяжу, каб пазбегнуць палітычна матываванага пераследу. За гэта Яўгена асудзілі да 4,5 гадоў зняволення.
То чытаю лісты, то дасылаю,
Прагну з роднымі хуткай сустрэчы,
Старонкі жыцця самотна гартаю,
Па-людску хачу, па-чалавечы.
Каб аднойчы заззяла нам Сонца,
І не бачна было гэтай галечы,
Не цягнуўся ланцуг каб бясконца,
Каб па-людску было, па-чалавечы.
Дзень глядзіць на мяне праз аконца,
Пачуццяў няма — багата пустэчы,
Пакуль не адкрыта на волю дзверца,
Не будзе па-людску, па-чалавечы.
Дзякуй тым, хто зыча мне моцы,
Дзякуй тым, хто сумуе ля ночы,
Шчасця няма ў бутэльцы на донцы,
Па людску хачу, па-чалавечы.
Дабром заўсёды скончваецца зло
Дабро ўсяму пачатак
Няхай далёка плынню аднясло,
Дайду да Родных хатак.
Не збіць мяне з дарогі цяжкай,
Не падмануць, не ашукаць,
Бо месца, дзе сустрэнусь з Маткай
Мне будзе Сэрца асвятляць.
Сустрэць мне позірк ейны цёплы,
За ўсё на свеце даражэй
А з вочак градам сыплюць кроплі,
Няма нікога нас бліжэй.
Скрозь мітусню ды тлум людзей,
Я прыйду да цябе, чакай,
У добрым светлым водбліску надзей
Сустрэну я свой Родны край.
29.01.2022
Надзея мая ня згасне,
У полымі не згарыць,
У брудзе яна не захрасне,
Яе Вам не раздавіць.
Не адмахнуцца рукою,
У далячынь не саслаць,
Яе не зруйнуеш вайною,
У турме яе не стрымаць.
Яе не прысыпаць зямлёю,
Нагою не растаптаць.
Нельга шалёную мрою
За кратамі пахаваць.
01.10.2021
У мове і ў вершах, у сьветлых людзях, што ў цёмных месцах, — Беларусь Жыве.
ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ
Яўген Буйніцкі, як сцвярджала следства, дапамагаў людзям незаконна перасякаць мяжу, каб пазбегнуць палітычна матываванага пераследу. За гэта Яўгена асудзілі да 4,5 гадоў зняволення.
То чытаю лісты, то дасылаю,
Прагну з роднымі хуткай сустрэчы,
Старонкі жыцця самотна гартаю,
Па-людску хачу, па-чалавечы.
Каб аднойчы заззяла нам Сонца,
І не бачна было гэтай галечы,
Не цягнуўся ланцуг каб бясконца,
Каб па-людску было, па-чалавечы.
Дзень глядзіць на мяне праз аконца,
Пачуццяў няма — багата пустэчы,
Пакуль не адкрыта на волю дзверца,
Не будзе па-людску, па-чалавечы.
Дзякуй тым, хто зыча мне моцы,
Дзякуй тым, хто сумуе ля ночы,
Шчасця няма ў бутэльцы на донцы,
Па людску хачу, па-чалавечы.
Дабром заўсёды скончваецца зло
Дабро ўсяму пачатак
Няхай далёка плынню аднясло,
Дайду да Родных хатак.
Не збіць мяне з дарогі цяжкай,
Не падмануць, не ашукаць,
Бо месца, дзе сустрэнусь з Маткай
Мне будзе Сэрца асвятляць.
Сустрэць мне позірк ейны цёплы,
За ўсё на свеце даражэй
А з вочак градам сыплюць кроплі,
Няма нікога нас бліжэй.
Скрозь мітусню ды тлум людзей,
Я прыйду да цябе, чакай,
У добрым светлым водбліску надзей
Сустрэну я свой Родны край.
29.01.2022
Надзея мая ня згасне,
У полымі не згарыць,
У брудзе яна не захрасне,
Яе Вам не раздавіць.
Не адмахнуцца рукою,
У далячынь не саслаць,
Яе не зруйнуеш вайною,
У турме яе не стрымаць.
Яе не прысыпаць зямлёю,
Нагою не растаптаць.
Нельга шалёную мрою
За кратамі пахаваць.
01.10.2021
У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, — Беларусь Жыве.
ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ