Анатоль Хіневіч нарадзіўся 19 жніўня 1993 г. у Барысаве. Некалькі гадоў працаваў у структуры Мінгарвыканкама, дзе ўдзельнічаў у распрацоўцы афіцыйнага праграмнага сервіса. На працы неаднаразова быў на дошцы гонару і атрымліваў граматы. У родным Барысаве Анатоль вядомы як бард і выканаўца ўласных песняў.
У 2020 г. Анатоля затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту, дзе ён нібыта наносіў супрацоўнікам АМАПа «ўдары лежачы». Анатоль быў асуджаны да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.
У 2023 годзе абвешчаны лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча, якая была заснавана ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода і прысуджаецца за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе.
Анатоль Хіневіч цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю 15 лютага 2023 года.
Паглядзі ў люстэрка на асабісты твар,
Быццам бачыш яго чужымі вачамі
І ніколі яскравы свет іх не крана,ў
Яны стомлена тонуць у моры адчаю.
З-за люстэрка глядзіць лысы чалавек,
А чужыя вочы не бачаць істоты,
Яны бачаць чужое, іх сваё не заве
І адвесці так просяцца погляд.
За люстэркам надзеі і жахі жывуць,
Існуюць у барацьбе ды на краі.
Прызнаюцца, набраўшы подыху ў грудзі:
Хто любіў іх, той не пакахае.
Не пушчайце Алісу ў залюстэркавы свет —
Там нядобрыя справы, законы і судззі.
У залюстэрцы так будзе і была спрадвек:
Хто кахаў, той іх не палюбіць.
Яна марыла пра свабоду
Удыхнуць яе поўнай груддзю
і лічыла: у дзень асалоды
пераможам, а колькі нам будзе?
Мо праз дзень, месяц ці дзевяць
перамогуць сумленныя людзі
ці праз год толькі іх дзеці
перамогуць, а колькі ім будзе?
ці праз шмат гадоў, пакаленняў
не такія як мы выйдуць супраць
каб падняцца павольна з каленяў
за свабоду, а колькі іх будзе?
Хто гэта — маці? Не простае слова,
не знайсці ў ніякай мове таго дзеяслова,
якім перадаць пачуцці і пяшчоту
з якімі маці пешчыць істоту.
Хто гэта — маці? Больш, чым жанчына.
За кожным крокам дзіцяці сачыла.
Яна — канваір, суддзя, і настаўнік,
і лекар, і шмат хто яшчэ ў параўнанні.
Хто будзе маці? У чаргу станавіцеся,
бо чалавецтву патрэбнае выйсце,
бо маці — у мірны час абаронца,
бо войны — гэта атрута для моцных.
Пытанне паўстала: “А хто гэта — маці?”
Адказ на гэта будзе простым наўрад ці.
Бо ў ніякай мове не знайсці таго слова,
для маці пакуль што іх недастаткова.
Адкуль-ці з Бангладэшу, ці з-пад Кракава,
не мае мне надвор ’я, якога знаку Задыяка,
ці даўжынёю што таполь, ці метр з гакам –
усё гэта селёта мне абыякава.
Я ў адмове. Абрыдлі вашы спрэчкі, дракі,
не маніць мне прымаць удзел у гэтай сраке,
няхай пускаюць плёткі, што я лузер, небарака –
але ўсё адно – трымаюсь абыякава.
Прачнуўся з потнымі далонямі ў жахе,
у сне піналі нібы шалёнага сабаку,
натоўп стаяў, глядзеў нібы ўсё ў парадку –
такая справа ў грамадстве Абыякаў.
22.06.2022
Заварушылась кола ведаў,
упэўнены, што ў яго залезу.
На фоне сацыяльнага суседа
нет мэты стаць ахвяраю прагрэсу.
Язжай хутчэй, раскручвай рэчаіснасць
далей ад крыўд, з сярэднявечча лесу
туды, дзе не чакаюць лёс ад знічкі,
дзе шлях пракладзены ахвярамі прагрэсу.
Ліхтар навукі – састарэлая прылада,
яна вядзе да небяспечнасці і стрэсу.
Святло з экрана лепей дасць параду
абраўшым стаць ахвярамі прагрэсу.
Маркетынг прапаноўвае ўсім кактус,
прыйшоўшы на мышыную імпрэзу.
Так зручна атрымаць усё адразу,
каб нараджаць далей ахвяр прагрэсу.
02.09-28.10.2022
У дзень народзін да банкету
Запрасілі мастака:
Ты малюешь адной левай,
Дык гасцёў малюй пад спевы
З келіхам чырвонага віна.
Пры двары мастак засмучан,
Прыхіліўшы галаву,
Адказаў: Малюю кепска,
Толькі хутка што, на месцы,
А па якасці – фаст-фуд.
У казны хапае грошай –
Учора бачыў рэпартаж,
Дык намайце першакласных
Мастакоў з Буркіна-Фаса
І краін сусвету аж.
У кайданкі мастак патрапіў:
Намалюешь. кропка. усіх.
А не то пад шыбай будуць
Назіраць з натоўпа людзі
Цябе з жонкай удваіх.
Маляваў мастак да ранку
Афіцэраў ды князёў:
Хто з васлінымі вушамі,
З пысай тлустай замест твару,
Валасамі між кагцёў.
Быў мастак узнагароджан,
Дзякаваў, на весь урад
(намалёван хоць і кепска,
ды з дакладнасцю і чэсна)
Атрымаўся кампрамат.
23.01.2021
У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.
“ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ”