
Дзмітрый Семчанка — журналіст і тэлевядоўца. Да 2020 года працаваў у «прэзідэнцкім пуле» АНТ. Пасля выбараў у знак пратэсту супраць гвалту звольніўся.
У 2022 годзе Дзмітрыя арыштавалі па адміністрацыйным артыкуле, але ён не выйшаў з ізалятара пасля адбыцця пакарання, бо быў абвінавачаны па крымінальнай справе. Пазней Семчанку асудзілі да трох гадоў зняволення.
Актуальны адрас Дзмітрыя можна знайсці на яго АСАБІСТАЙ СТАРОНЦЫ НА САЙЦЕ ПЦ «ВЯСНА». АДТУЛЬ ЖА ПРАЗ АДПАВЕДНУЮ СПАСЫЛКУ МОЖНА ДАСЛАЦЬ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНАМУ ПАШТОЎКУ.
Тры крокі да дзвярэй — такі шпацыр,
Ну а далей да шконкі толькі бокам.
А колькі да вачэй тваіх ісці?
А колькі гэта будзе маіх крокаў?
Не ведаю, але раблю заўжды
Тры крокі, потым зноў тры крокі,
І мой упарты рух туды-сюды
Не спыніцца, пакуль трымаюць ногі.
Забараняюць легчы — не бяда,
Калі даюць зрабіць тры крокі.
Тут моляцца амаль усім Багам
Алаху, Крышне, Езусу і Локі.
Я веру ў тое, што іду туды,
Дзе нашы ўрэшце сыдуцца дарогі.
Двух лёсаў, цесна сплеценых шляхі
Яшчэ бліжэй, праз кожныя тры крокі.
Твой ліст як паветра –
Дыхаў бы дыхаў.
Літары – не наглядзецца.
Водар з паўметра
Птушкаю дзікай
Б’ецца да сэрца.
Проста папера.
Звычайны канверт.
А для мяне, як ікона.
Ты мая вера,
Мой запавет,
Зорка ў дарозе дадому.
Няма тэлефонаў,
Спатканняў з табой,
І, зразумела, вай-фаю.
Створаных словаў
Тваёй рукой,
Сувязь праз краты прымаю.
Словы складаюцца
Ў вусны твае,
Нібы на першым спатканні.
Зноў усміхаюцца
Быццам у сне.
Так выглядае каханне.
З галін дамоў зрывае вецер лісце,
Дае загад туману скрасці выйсце
І піша вырак — сесці, потым легчы,
У вырай прымушае птушак бегчы.
У гэты час так лёгка страціць веру,
Калі прыходзіць холад у кватэры
І адчыняе дзверы без дазволу,
Ды прыціскае сэрцамі да долу.
Каб супакоіць боль на развітанне,
Казалі: цемры больш — бліжэй світанне,
Але суседам у надзеі быў адчай.
А ты, насуперак, мяне чакай.
Чакай, нібыта я пайшоў у краму,
І супакой па тэлефоне маму.
Я сціснуў зубы ды іду праз норы,
Бо абяцаў табе і сыну мора.
Снег не бывае бездакорна белым.
На скуры білі: «перамога смелым»
І будавалі з мрояў вольны замак,
Забылі, што падмурак робяць з ямак.
І з гэтай ямы добра бачна зоры.
Узорны той, хто не жадае быць узорам.
Той, хто сыходзіў з небасхілу знічкай,
Не зблытае любоў і звычку.
Высокі — гэта не заўжды да столі.
А вольныя бываюць і ў няволі.
Няважна, дзе трымаюць тваё сэрца:
Калі цябе чакаюць — яно б’ецца.
Чакай, нібыта я пайшоў на працу,
І абяцай ніколі не здавацца.
Я сціснуў зубы ды іду дадому,
А дом мой там, дзе ты жывеш свядома.
/Лістапад — снежань 2023/
У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.
ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ

Дзмітрый Семчанка — журналіст і тэлевядоўца. Да 2020 года працаваў у «прэзідэнцкім пуле» АНТ. Пасля выбараў у знак пратэсту супраць гвалту звольніўся.
У 2022 годзе Дзмітрыя арыштавалі па адміністрацыйным артыкуле, але ён не выйшаў з ізалятара пасля адбыцця пакарання, бо быў абвінавачаны па крымінальнай справе. Пазней Семчанку асудзілі да трох гадоў зняволення.
Актуальны адрас Аляксандра можна знайсці на яго АСАБІСТАЙ СТАРОНЦЫ НА САЙЦЕ ПЦ «ВЯСНА». АДТУЛЬ ЖА ПРАЗ АДПАВЕДНУЮ СПАСЫЛКУ МОЖНА ДАСЛАЦЬ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНАМУ ПАШТОЎКУ.
Тры крокі да дзвярэй — такі шпацыр,
Ну а далей да шконкі толькі бокам.
А колькі да вачэй тваіх ісці?
А колькі гэта будзе маіх крокаў?
Не ведаю, але раблю заўжды
Тры крокі, потым зноў тры крокі,
І мой упарты рух туды-сюды
Не спыніцца, пакуль трымаюць ногі.
Забараняюць легчы — не бяда,
Калі даюць зрабіць тры крокі.
Тут моляцца амаль усім Багам
Алаху, Крышне, Езусу і Локі.
Я веру ў тое, што іду туды,
Дзе нашы ўрэшце сыдуцца дарогі.
Двух лёсаў, цесна сплеценых шляхі
Яшчэ бліжэй, праз кожныя тры крокі.
Твой ліст як паветра –
Дыхаў бы дыхаў.
Літары – не наглядзецца.
Водар з паўметра
Птушкаю дзікай
Б’ецца да сэрца.
Проста папера.
Звычайны канверт.
А для мяне, як ікона.
Ты мая вера,
Мой запавет,
Зорка ў дарозе дадому.
Няма тэлефонаў,
Спатканняў з табой,
І, зразумела, вай-фаю.
Створаных словаў
Тваёй рукой,
Сувязь праз краты прымаю.
Словы складаюцца
Ў вусны твае,
Нібы на першым спатканні.
Зноў усміхаюцца
Быццам у сне.
Так выглядае каханне.
У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.
“ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ”