Алесь (Аляксей) Мінаў — літаратар, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Яго асудзілі па 342 артыкуле КК да 3 гадоў «хіміі».
Алесь зараз знаходзіцца за межамі Беларусі.
Вользе Залатар
“Добрай раніцы!” — у твар канвою,
“Добрай раніцы!” — катам у сьпіны.
І нічога, нічога ня зробіш з табою —
Хай глытаюць нянавісьці сьліну.
Бо свабодзе ня ставяць умовы,
Бо свабода з-за кратаў зьзяе,
Бо свабода струменіць мовай,
Сьцягам у сэрцы свабода лунае!
Бы жывою вадой гаючай,
Я напіўся ўсьмешкай тваёй.
Дзякуй, Вольга, за неўміручасьць,
Дзякуй, Вольга, за супакой.
Тут мярцьвяцкі агідны водар,
Тут адчаю халодны змрок,
Ды разьбіла, разбіла яго ты
Сьмехам поўнячы кожны крок.
Як у адказ — толькі ўласнае рэха,
Помні, гэта хутка-хутка міне,
Ведай, нехта дыхае тваім сьмехам,
Нехта ўсьмешкай тваёй жыве!
У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.
“ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ”