Уладзімір Гундар

Уладзімір Гундар — актывіст і краязнаўца з Баранавічаў. Яго затрымалі 30 снежня 2020 года па «справе Аўтуховіча» – нібыта за падрыхтоўку тэракту.

Уладзіміра асудзілі да 20 гадоў зняволення. Мужчына мае інваліднасць другой групы (мужчына не мае нагі), а праз умовы зняволення часова страчваў слых.

У 2023 годзе Уладзімір быў абвешчаны лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча, якая была заснавана ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода і прысуджаецца за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе.

Вітольду Ашурку прысвячаецца!

Хай шлях — да раю, пекла ці палону —
Усё прайдзі і вынесці здалей.
Васіль Стус

Дружа, ішлі мы поруч вызвольным тропам.
Тропам да запаветнай свабоды,
Да нашае свабоднае шчаслівае Айчыны.

Ён нас знайшоў, ён нас абраў…
Ты гэты троп як мог прайшоў,
А я іду, яшчэ сваім зямным змагарным тропам.

Тропам, які наканаваў сам Госпад нам…
І пастараюся, і за сябе, і за цябе дайсьці
Да нашае свабоднае Айчыны.

"У свеце, якім бы ён ні быў, чалавек шукае справядлівасць..."

У свеце, якім бы ён ні быў, чалавек шукае справядлівасць.
І ў жыцці чалавек любові да справядлівасьці імкнецца.
Але ў свеце, дзе людзі зло актыўна культывуюць,
Справядлівым цяжка чалавеку заставацца.

Калі ў чалавека несправядліва адымаюць свабоду,
Яму цяжка ў няволі перажываць сваю бяду,
Заставацца непераможны злом чалавеку.
І як справядлівасцю і даравеннем напоўніць сэрца?

Замест таго, каб сілы на помсту траціць,
Сэрца будзем напаўняць, як апостал Пётр вучыць:
“Не аддавайце злом на зло і злозычэнню не зычце злога”.
Дарбаслаўляйце — вы пакліканы дабраслаўленне ўспадкаеміць.

Мы будзем дараваць і жадаць дабра,
Тым, хто не разумеючы, зло людзям творыць,
Не апраўдваючы іх злых учынкаў будзем выказваць
Ім недасягальную ласку і Божую міласць.

На крыжы Ісус за нашы грахі цярпеў,
Каб мы атрымалі Божую ласку
І дзяліліся ёю, нават ў тымі,
Хто нам боль, здзек і зло чыніў

У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.

This is an empty menu. Please make sure your menu has items.