
Яўген Буйніцкі, як сцвярджала следства, дапамагаў людзям незаконна перасякаць мяжу, каб пазбегнуць палітычна матываванага пераследу. За гэта Яўгена асудзілі да 4,5 гадоў зняволення.
То чытаю лісты, то дасылаю,
Прагну з роднымі хуткай сустрэчы,
Старонкі жыцця самотна гартаю,
Па-людску хачу, па-чалавечы.
Каб аднойчы заззяла нам Сонца,
І не бачна было гэтай галечы,
Не цягнуўся ланцуг каб бясконца,
Каб па-людску было, па-чалавечы.
Дзень глядзіць на мяне праз аконца,
Пачуццяў няма — багата пустэчы,
Пакуль не адкрыта на волю дзверца,
Не будзе па-людску, па-чалавечы.
Дзякуй тым, хто зыча мне моцы,
Дзякуй тым, хто сумуе ля ночы,
Шчасця няма ў бутэльцы на донцы,
Па людску хачу, па-чалавечы.
Дабром заўсёды скончваецца зло
Дабро ўсяму пачатак
Няхай далёка плынню аднясло,
Дайду да Родных хатак.
Не збіць мяне з дарогі цяжкай,
Не падмануць, не ашукаць,
Бо месца, дзе сустрэнусь з Маткай
Мне будзе Сэрца асвятляць.
Сустрэць мне позірк ейны цёплы,
За ўсё на свеце даражэй
А з вочак градам сыплюць кроплі,
Няма нікога нас бліжэй.
Скрозь мітусню ды тлум людзей,
Я прыйду да цябе, чакай,
У добрым светлым водбліску надзей
Сустрэну я свой Родны край.
29.01.2022
Надзея мая ня згасне,
У полымі не згарыць,
У брудзе яна не захрасне,
Яе Вам не раздавіць.
Не адмахнуцца рукою,
У далячынь не саслаць,
Яе не зруйнуеш вайною,
У турме яе не стрымаць.
Яе не прысыпаць зямлёю,
Нагою не растаптаць.
Нельга шалёную мрою
За кратамі пахаваць.
01.10.2021
Хвалявацца няма прычыны
Ня трэба журботна ўздыхаць
Баяцца няхай дурачыны
Ну а я працягну спяваць
Бо са мной уся моц майго роду
Мяне немажліва стрымаць
Са мной мова майго народу
На якой я працягну спяваць
Ды сябры мае, – верныя людзі
Не дадуць у пастарунках сканаць
Душа, сатрасаючы грудзі,
Рвецца на волю каб усіх іх абняць
Пачуццё, што на Роднай мове,
Каханнем прынята зваць
Сагравае ў час зімовы
Адзінотай не дае сумаваць
Са мной вецер вольнага края
Што ў пасмах маіх валасоў
Штовечар вольна гуляе
Любым голасам кліча дамоў
Хвалявацца няма прычыны
Ня трэба журботна ўздыхаць
Баяцца няхай дурачыны,
Калі я працягну спяваць
Быў час – раскідваў каменні
А зараз іду, спатыкаюся,
Збіўшы ўсе ногі аб шэрыя зерні,
Але я зусім не губляюся
Я па адным іх збіраю
Складаю ў цяжкія кішэні
Пакуль шчэ не позна
Вам раю, –
Збярыце з дарогі каменні.
Абавязкова будзем смяяцца
Пры першай сустрэчы сваёй
Будзем вольнымі звацца
Вось я й прыйшоў, – я ўвесь твой
Будзем з табой цалавацца
І будзем мы плакаць з табой
Буду табой любавацца
Марознай бясконцай зімой
Буду к табе прабівацца,
Скрозь гучны мяцеліцы вой
Пад мядзведзіцай будзем кахацца
Калі я сустрэнусь з табой.
Дзень як звычайна зноў ад нас сыходзе
Хутка залунае над вадою дым
Ноч пачала збірацца на ўсходзе
Я назаўсёды застануся маладым
Не думаў ніколі што буду
Да дому свой шлях вымяраць
Не ў звыклых кілометрах й мілях
А ў хвілінах, гадзінах, гадах
Не думаў што буду нагамі
На турэмнай падлозе стаяць
Не думаў, што буду начамі
Каханай я вершы пісаць
Дасылаць і ведаць не дойдуць
Бо ў сметнік яны паляцяць
Турэмшчык не любіць каханне
Адчай тут павінен лунаць
Павінен быць кволы маральна
Каб прасцеў над табой панаваць
Павінен быць хворы ментальна
Каб можна было паламаць
Утаптаць паглыбей ў падлогу
На якой ногі новых стаяць
Канвеер працуе па многу
Бо не было загаду спыняць
Прабач, што са мной немажліва спаткацца
За тое, што зараз не побач – прабач
Прабач, што са мной нельга абняцца
Пад забаронай я зараз , – прабач
Прабач, так даўно не спяваў я пра зоры,
Што згаснуў далёка працягваюць ззяць
За песні мае,што гучаць у міноры,
За сум мой тужлівы, што нельга спазнаць
Прабач за ўсе тыя бяссоныя ночы,
За слёзы , што ў вачах зіхацяць
За невядомасць, якою мы крочым
Прабач, што жыццё давялося ламаць
Прабач, што мы сільна змянілісь з табою
Што нанова вучыліся дыхаць, – прабач
Што па шчасцю па нашым прайшліся турмою
Давядзецца пачуць табе сотню прабач
Так хочацца разам з табой пасмяяцца
Прытуліць да сябе, пяшчотна абняць
За гэтае шчасце гатовы змагацца
Гэтае права ў мяне не адняць
На чужынскіх прыпынках запісваю вершы
Куды мяне вецер нясе
Невясёлы пачатак, але я не першы
Хто босы ідзе па расе
Гэтай сцежкай хадзілі сотні й дзясяткі
Такіх як і я валацуг
Што ў айфонах сваіх робяць нататкі
Як скінулі рабскі ланцуг
Невядома куды жыццё нас штурхае
Невядома куды прывядзе
Але штосьці няўмольна наперад гукае
І як човен нясе па вадзе
Жанчыны па жывых, як па памерлых галасілі
Нязгодных прэч з вачэй, падалей, у нябыт
Няўмольным быў прысуд – глыбока ўсіх зарылі
Каб думкамі сваімі не псавалі апетыт
Ад раніцы да ночы, лязо на сонцы грала,
Ды каласы складалі залатыя валасы
Пад небам спеў гучаў, што сэрца трапятала
Развітваліся з воляй нашы галасы
Стаяў у паветры свіст – цапамі малацілі
Жніво распачалося -яго ўжо не спыніць
А тыя, з бізунамі, што нас па спінах білі,
Шукаюць што яшчэ не здолелі зганьбіць
Па нас набаты люцца з высокае званіцы
Па кожнаму хто зараз, за кратамі сядзіць
Нясе глыток паветра подых навальніцы
Дажджы напояць глебу , каб нам закаласіць
Ні зорак, што ціха спяваюць,
Ні поўні, што свет свій ілье
Тут вятры ліхтары гайдаюць
Ды лёс адчувальна б’е
Путамі я звязаны
Гаротны сяджу ў турме
Не, мне не крыўдна – я раз’ятраны
Што зараз іду ў ярме
Пад цяжарам я не сагнуся
Дух свой не дам зламіць
Свабодным засну, свабодным прачнуся
Ну дык што, што хамут рыпіць
Няхай кайданамі скаваны
Ды ланцуг у цішы грыміць
Мой голас не адабраны
Ён над зямлёй ляціць
Ні страху не ведае ен, не межаў
Ва ўсіх закуточках гучыць
Расказвае ўсім, хто не верыў
Што вольным усюль можна быць.
Жнівень сыходзіць
Восень крадзецца
Дажджамі над намі
Сум разальецца
Песня ляціць
Месяц смяецца
Зорка блішчыць
Знічка імкнецца
Наперад да шчасця
Ляціць-нясецца
Прагне жыцця
Праз цемру праб’ецца
Загучыць галасамі
Душы дакранецца
Мармур пад нагамі
Крок адаб’ецца
Рэхам.
Гулкімі словамі
Сэрца заб’ецца
Чорная волга за вамі
Чакае
Вараночкам завецца
Хвілінку
Дайце адзецца
Добра, што самі
Усё адно давядзецца
За словы свае
У турме адсядзецца
Восень бывай
На холад бярэцца
Хоць ты не згасай
Каб адагрэцца
Будзь прамянём
Свяці,каб не збіцца
Ззяй агнем!
І працягвай свяціцца!
Надзеяй
Дзень даўжэе
Ноч карацее
Бывай зіма!
Бывай завея!
Адчуваеш?!
Цяплее!
Адліга бярэцца
Сумёты растаюць
Ручай нясецца
На хвалях
Гайдаецца б’ецца
Даўно ўжо не новы
Мой карабель папяровы
Вецер уздымецца
Ветразь узаўецца
Позірк кіну
На месца
Што домам завецца.
Прашу, не трэба сумнявацца
У тым, што правільным быў шлях
Не трэба ў страхе трапятацца
Шукаць няшчасця ў новых днях
Не трэба на вятрах гайдацца
Хавацца ў шумных гарадах
З радзімай нельга развітацца
Яна працягне жыць у нас
І хтосьці вырашыў застацца
Няхай там гінуць на крыжах
Усе тыя, хто жадаў змагацца
Усе тыя,што перамаглі свой жах
Гатовы лёсу я аддацца
Прыняць увесь яго размах
Ня трэба толькі сумнявацца
У тым,што правільным быў шлях.
Я не святы, але ж распяты,
За тое, што люблю сяброў
Дубінай мне адбілі пяты,
Каб быў нялёгкі шлях дамоў
Я не слабы, але пабіты
За краты кінуты на смех
Стаяць,глядзяць, раты раскрыты,
Ім кажуць,што ў мяне ё грэх
Я не адзін – такіх багата
Але скаладана зразумець
Тут нас усіх чакае страта
Тут не дадуць свабодна пець
Я чалавек, хаця здаецца
Што больша падобен на сабаку
Што з ланцукгом ад сцюжы гнецца
Бо не пускаюць яго ў хату
Усё так, але я маю тут заўвагу
У мяне няма гаспадароў
Сваю я не згублю павагу
Пакуль не выцячэ уся кроў.
Я мару пачуць твой голас
Я мару твой дотык адчуць
На вятрах я дрыжу як колас
Ад самоты няздольны заснуць
Я не павінен злавацца
Бо ведаю,што не забыт
Галоўнае тут не зламацца
І не паляцець у нябыт
Па ўсялякаму можа стацца
Па ўсялякаму можа быць
Так прыемна каханым звацца
Так балюча з табой не быць.
З самотнай усмешкай на твары
Сустракаю свой новы гадок
Пасміхаюся колішнім марам
Паглыбіліся што ва ў змрок
Няма як ад іх адмахнуцца
Усплываюць у маёй галаве
Як хвалі на бераг імкнуцца
І з грукатам б’юць па зямле
Вятры наганяюць успаміны
Чарговы пачаў віраваць
Я бачу дзяцінства карціны
Прыемна такія ўзгадаць
Той хлопчык маленькі шчаслівы
Што хоча паўсюль паспець
Упарты, як яму ўласціва
Хоча хутчэй пасталець
Яму не хапае месца
Ад гэтага моцна тужыць
Занадда наперад рвецца
Занадта спяшаецца жыць
Ранак ранні,
Ранак імглісты,
Яшчэ не зімні,
Але ганарысты,
Для іншых закрыты,
Амаль недасяжны,
З табою адкрыты,
Нават прыязны.
Скарыла страпцівы
Восеньскі золак,
І ён, ганарлівы,
З табою – да зорак.
У мове і ў вершах, у сьветлых людзях, што ў цёмных месцах, — Беларусь Жыве.
ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ

Яўген Буйніцкі, як сцвярджала следства, дапамагаў людзям незаконна перасякаць мяжу, каб пазбегнуць палітычна матываванага пераследу. За гэта Яўгена асудзілі да 4,5 гадоў зняволення.
То чытаю лісты, то дасылаю,
Прагну з роднымі хуткай сустрэчы,
Старонкі жыцця самотна гартаю,
Па-людску хачу, па-чалавечы.
Каб аднойчы заззяла нам Сонца,
І не бачна было гэтай галечы,
Не цягнуўся ланцуг каб бясконца,
Каб па-людску было, па-чалавечы.
Дзень глядзіць на мяне праз аконца,
Пачуццяў няма — багата пустэчы,
Пакуль не адкрыта на волю дзверца,
Не будзе па-людску, па-чалавечы.
Дзякуй тым, хто зыча мне моцы,
Дзякуй тым, хто сумуе ля ночы,
Шчасця няма ў бутэльцы на донцы,
Па людску хачу, па-чалавечы.
Дабром заўсёды скончваецца зло
Дабро ўсяму пачатак
Няхай далёка плынню аднясло,
Дайду да Родных хатак.
Не збіць мяне з дарогі цяжкай,
Не падмануць, не ашукаць,
Бо месца, дзе сустрэнусь з Маткай
Мне будзе Сэрца асвятляць.
Сустрэць мне позірк ейны цёплы,
За ўсё на свеце даражэй
А з вочак градам сыплюць кроплі,
Няма нікога нас бліжэй.
Скрозь мітусню ды тлум людзей,
Я прыйду да цябе, чакай,
У добрым светлым водбліску надзей
Сустрэну я свой Родны край.
29.01.2022
Надзея мая ня згасне,
У полымі не згарыць,
У брудзе яна не захрасне,
Яе Вам не раздавіць.
Не адмахнуцца рукою,
У далячынь не саслаць,
Яе не зруйнуеш вайною,
У турме яе не стрымаць.
Яе не прысыпаць зямлёю,
Нагою не растаптаць.
Нельга шалёную мрою
За кратамі пахаваць.
01.10.2021
Хвалявацца няма прычыны
Ня трэба журботна ўздыхаць
Баяцца няхай дурачыны
Ну а я працягну спяваць
Бо са мной уся моц майго роду
Мяне немажліва стрымаць
Са мной мова майго народу
На якой я працягну спяваць
Ды сябры мае, – верныя людзі
Не дадуць у пастарунках сканаць
Душа, сатрасаючы грудзі,
Рвецца на волю каб усіх іх абняць
Пачуццё, што на Роднай мове,
Каханнем прынята зваць
Сагравае ў час зімовы
Адзінотай не дае сумаваць
Са мной вецер вольнага края
Што ў пасмах маіх валасоў
Штовечар вольна гуляе
Любым голасам кліча дамоў
Хвалявацца няма прычыны
Ня трэба журботна ўздыхаць
Баяцца няхай дурачыны,
Калі я працягну спяваць
Быў час – раскідваў каменні
А зараз іду, спатыкаюся,
Збіўшы ўсе ногі аб шэрыя зерні,
Але я зусім не губляюся
Я па адным іх збіраю
Складаю ў цяжкія кішэні
Пакуль шчэ не позна
Вам раю, –
Збярыце з дарогі каменні.
Абавязкова будзем смяяцца
Пры першай сустрэчы сваёй
Будзем вольнымі звацца
Вось я й прыйшоў, – я ўвесь твой
Будзем з табой цалавацца
І будзем мы плакаць з табой
Буду табой любавацца
Марознай бясконцай зімой
Буду к табе прабівацца,
Скрозь гучны мяцеліцы вой
Пад мядзведзіцай будзем кахацца
Калі я сустрэнусь з табой.
Дзень як звычайна зноў ад нас сыходзе
Хутка залунае над вадою дым
Ноч пачала збірацца на ўсходзе
Я назаўсёды застануся маладым
Не думаў ніколі што буду
Да дому свой шлях вымяраць
Не ў звыклых кілометрах й мілях
А ў хвілінах, гадзінах, гадах
Не думаў што буду нагамі
На турэмнай падлозе стаяць
Не думаў, што буду начамі
Каханай я вершы пісаць
Дасылаць і ведаць не дойдуць
Бо ў сметнік яны паляцяць
Турэмшчык не любіць каханне
Адчай тут павінен лунаць
Павінен быць кволы маральна
Каб прасцеў над табой панаваць
Павінен быць хворы ментальна
Каб можна было паламаць
Утаптаць паглыбей ў падлогу
На якой ногі новых стаяць
Канвеер працуе па многу
Бо не было загаду спыняць
Прабач, што са мной немажліва спаткацца
За тое, што зараз не побач – прабач
Прабач, што са мной нельга абняцца
Пад забаронай я зараз , – прабач
Прабач, так даўно не спяваў я пра зоры,
Што згаснуў далёка працягваюць ззяць
За песні мае,што гучаць у міноры,
За сум мой тужлівы, што нельга спазнаць
Прабач за ўсе тыя бяссоныя ночы,
За слёзы , што ў вачах зіхацяць
За невядомасць, якою мы крочым
Прабач, што жыццё давялося ламаць
Прабач, што мы сільна змянілісь з табою
Што нанова вучыліся дыхаць, – прабач
Што па шчасцю па нашым прайшліся турмою
Давядзецца пачуць табе сотню прабач
Так хочацца разам з табой пасмяяцца
Прытуліць да сябе, пяшчотна абняць
За гэтае шчасце гатовы змагацца
Гэтае права ў мяне не адняць
На чужынскіх прыпынках запісваю вершы
Куды мяне вецер нясе
Невясёлы пачатак, але я не першы
Хто босы ідзе па расе
Гэтай сцежкай хадзілі сотні й дзясяткі
Такіх як і я валацуг
Што ў айфонах сваіх робяць нататкі
Як скінулі рабскі ланцуг
Невядома куды жыццё нас штурхае
Невядома куды прывядзе
Але штосьці няўмольна наперад гукае
І як човен нясе па вадзе
Жанчыны па жывых, як па памерлых галасілі
Нязгодных прэч з вачэй, падалей, у нябыт
Няўмольным быў прысуд – глыбока ўсіх зарылі
Каб думкамі сваімі не псавалі апетыт
Ад раніцы да ночы, лязо на сонцы грала,
Ды каласы складалі залатыя валасы
Пад небам спеў гучаў, што сэрца трапятала
Развітваліся з воляй нашы галасы
Стаяў у паветры свіст – цапамі малацілі
Жніво распачалося -яго ўжо не спыніць
А тыя, з бізунамі, што нас па спінах білі,
Шукаюць што яшчэ не здолелі зганьбіць
Па нас набаты люцца з высокае званіцы
Па кожнаму хто зараз, за кратамі сядзіць
Нясе глыток паветра подых навальніцы
Дажджы напояць глебу , каб нам закаласіць
Ні зорак, што ціха спяваюць,
Ні поўні, што свет свій ілье
Тут вятры ліхтары гайдаюць
Ды лёс адчувальна б’е
Путамі я звязаны
Гаротны сяджу ў турме
Не, мне не крыўдна – я раз’ятраны
Што зараз іду ў ярме
Пад цяжарам я не сагнуся
Дух свой не дам зламіць
Свабодным засну, свабодным прачнуся
Ну дык што, што хамут рыпіць
Няхай кайданамі скаваны
Ды ланцуг у цішы грыміць
Мой голас не адабраны
Ён над зямлёй ляціць
Ні страху не ведае ен, не межаў
Ва ўсіх закуточках гучыць
Расказвае ўсім, хто не верыў
Што вольным усюль можна быць.
Жнівень сыходзіць
Восень крадзецца
Дажджамі над намі
Сум разальецца
Песня ляціць
Месяц смяецца
Зорка блішчыць
Знічка імкнецца
Наперад да шчасця
Ляціць-нясецца
Прагне жыцця
Праз цемру праб’ецца
Загучыць галасамі
Душы дакранецца
Мармур пад нагамі
Крок адаб’ецца
Рэхам.
Гулкімі словамі
Сэрца заб’ецца
Чорная волга за вамі
Чакае
Вараночкам завецца
Хвілінку
Дайце адзецца
Добра, што самі
Усё адно давядзецца
За словы свае
У турме адсядзецца
Восень бывай
На холад бярэцца
Хоць ты не згасай
Каб адагрэцца
Будзь прамянём
Свяці,каб не збіцца
Ззяй агнем!
І працягвай свяціцца!
Надзеяй
Дзень даўжэе
Ноч карацее
Бывай зіма!
Бывай завея!
Адчуваеш?!
Цяплее!
Адліга бярэцца
Сумёты растаюць
Ручай нясецца
На хвалях
Гайдаецца б’ецца
Даўно ўжо не новы
Мой карабель папяровы
Вецер уздымецца
Ветразь узаўецца
Позірк кіну
На месца
Што домам завецца.
Прашу, не трэба сумнявацца
У тым, што правільным быў шлях
Не трэба ў страхе трапятацца
Шукаць няшчасця ў новых днях
Не трэба на вятрах гайдацца
Хавацца ў шумных гарадах
З радзімай нельга развітацца
Яна працягне жыць у нас
І хтосьці вырашыў застацца
Няхай там гінуць на крыжах
Усе тыя, хто жадаў змагацца
Усе тыя,што перамаглі свой жах
Гатовы лёсу я аддацца
Прыняць увесь яго размах
Ня трэба толькі сумнявацца
У тым,што правільным быў шлях.
Я не святы, але ж распяты,
За тое, што люблю сяброў
Дубінай мне адбілі пяты,
Каб быў нялёгкі шлях дамоў
Я не слабы, але пабіты
За краты кінуты на смех
Стаяць,глядзяць, раты раскрыты,
Ім кажуць,што ў мяне ё грэх
Я не адзін – такіх багата
Але скаладана зразумець
Тут нас усіх чакае страта
Тут не дадуць свабодна пець
Я чалавек, хаця здаецца
Што больша падобен на сабаку
Што з ланцукгом ад сцюжы гнецца
Бо не пускаюць яго ў хату
Усё так, але я маю тут заўвагу
У мяне няма гаспадароў
Сваю я не згублю павагу
Пакуль не выцячэ уся кроў.
Я мару пачуць твой голас
Я мару твой дотык адчуць
На вятрах я дрыжу як колас
Ад самоты няздольны заснуць
Я не павінен злавацца
Бо ведаю,што не забыт
Галоўнае тут не зламацца
І не паляцець у нябыт
Па ўсялякаму можа стацца
Па ўсялякаму можа быць
Так прыемна каханым звацца
Так балюча з табой не быць.
З самотнай усмешкай на твары
Сустракаю свой новы гадок
Пасміхаюся колішнім марам
Паглыбіліся што ва ў змрок
Няма як ад іх адмахнуцца
Усплываюць у маёй галаве
Як хвалі на бераг імкнуцца
І з грукатам б’юць па зямле
Вятры наганяюць успаміны
Чарговы пачаў віраваць
Я бачу дзяцінства карціны
Прыемна такія ўзгадаць
Той хлопчык маленькі шчаслівы
Што хоча паўсюль паспець
Упарты, як яму ўласціва
Хоча хутчэй пасталець
Яму не хапае месца
Ад гэтага моцна тужыць
Занадда наперад рвецца
Занадта спяшаецца жыць
Ранак ранні,
Ранак імглісты,
Яшчэ не зімні,
Але ганарысты,
Для іншых закрыты,
Амаль недасяжны,
З табою адкрыты,
Нават прыязны.
Скарыла страпцівы
Восеньскі золак,
І ён, ганарлівы,
З табою – да зорак.
У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, — Беларусь Жыве.
ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ