Рыгор Кастусёў нарадзіўся ў Магілёўскай вобласці 17 красавіка 1957 года. З 1989 года актыўна ўдзельнічаў ў грамадскім і палітычным жыцці Беларусі. Уступіў у партыю "Беларускі народны фронт", у 1993 годзе быў абраны кіраўніком Шклоўскай раённай арганізацыі БНФ, з 1996 года стаў сябрам Рады БНФ. Быў кандыдатам ў прэзідэнты ад Партыі БНФ на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. 30 верасня 2017 года на з'ездзе Партыі БНФ абраны старшынёй партыі.
У 2021 годзе быў затрыманы ў рамках справы аб «дзяржперавароце». У 2022 годзе быў асуджаны да 10 гадоў у калоніі. У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем. У яго выявілі анкалагічнае захворванне.
АКТУАЛЬНЫ АДРАС РЫГОРА МОЖНА ЗНАЙСЬЦІ НА ЯГО АСАБІСТАЙ СТАРОНЦЫ НА САЙЦЕ ПЦ "ВЯСНА". АДТУЛЬ ЖА ПРАЗ АДПАВЕДНУЮ СПАСЫЛКУ МОЖНА ДАСЛАЦЬ ПАЛІТЗЬНЯВОЛЕНАМУ ПАШТОЎКУ.
Валадарка, Валадарка,
Колькі ў назве той тугі.
Дзе жыццё ідзе не шпарка,
Быццам бы «на поўнагі».
Тут даўно ўсё змяшалась:
Час вякоў, што не забыт,
Лёсы ўсіх, каму дасталась
Паспытаць мясцовы быт.
У сценах гэтых гістарычных
Дух пакут ад даўніны.
Дуніна — часоў трагічных,
Коласа — начныя сны.
Ці прадставіць мог Пішчалаў,
Як тут доўгія гады
Усіх карала і знішчала
Сіла зла, людской бяды.
Два стагоддзі ўсё без зменаў
Адбываецца працэс.
І ў наш дзень да гэтых сценаў
Не дайшоў людскі прагрэс.
Ды надзеі не губляе
Годны люд, што тут сядзіць.
Волі сцяг шчэ залунае,
Каб свабодзе, праўдзе быць.
У свеце ёсць шмат разнастайных краін,
Жывуць дзе палякі, вугоры, румыны,
Квітнеюць яны, ці паўсталі з руін,
Раднейшы для нас – водар нашай Радзімы.
Блакіты азёр і прасторы палёў,
Што песцілі нас бесклапотным дзяцінствам,
Сцяжынкі да рэк, да шумлівых бароў –
Апора і повязь прад нашым адзінствам.
Куды б ні закінуў нас лёс у жыцці
Ды колькі б нам ліха наш шлях замінала,
Прыстойна і годна мы мусім прайсці
Яго, каб нас гэта ўсё болей яднала.
Усе мы: Алесі, Рыгоры, Змітры –
Сыны дарагой нам усім Беларусі!!!
І побач – Барысы, Міколы, Пятры…
Галіны, Паліны, Вальжыны, Андрусі…!!!
У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.
“ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ”