Мікола (Мікалай) Папека нарадзіўся 28 снежня 1961 года. Ён паэт і пчаляр з Пружан, фігурант "справы карагодаў", асуджаны на два гады «хіміі» за ўдзел у акцыі 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Пазней суд замяніў «хімію» на восем з паловай месяцаў у калоніі, якія Мікола з чэрвеня адбываў у магілёўскай калоніі № 15.
Зараз Мікалай знаходзіцца на волі.
У 2021 годзе абвешчаны лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча, якая была заснавана ў 2013 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Радыё Свабода і прысуджаецца за творы, якія грунтуюцца на асабістым аўтарскім турэмным досведзе.
Ноччу ў турэмны пакой
На сьвятло….
Заляцеў матыль…
Матыль экзатычны…
Прыгожы матыль!
Што шукаеш у турэмным пакоі?..
Сэрца паэта?..
Выпускаю матыля ў ноч…
Сёньня нейкая злая варта.
Лейтэнанчык з чорным агнём у вачах…
Пачаў мяне дапытваць:
«На каком языке это я разговарываю?»
Хацелася адказаць, якім!
Я тут у вашай установе госьць.
А вы нібыта гаспадары?
Дык прыміце ж гасьцінна мяне.
Вольна на мове.
Пад вокнамі ПУАТ бярозы.
Пад бярозамі
баравік.
Другі дзень
дражніць вочы сядзельцаў.
Ён на волі.
Пад пяшчотным павевам ветрыка,
а мы тут
за закратаванымі вокнамі.
Але ў гэтага баравіка
надзвычай кароткая доля.
Бо смажыцца
на патэльні ў «хімікаў».
Бадай што, трапіў
у сапраўднае пекла…
У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.
“ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ”