Павел
Севярынец

Павел Севярынец — палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік. Жанаты, мае сына.

У час прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ўдзельнічаў у пікетах па зборы подпісаў Святланы Ціханоўскай. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня 2020 года па дарозе дадому. Пасля гэтага ў дачыненні да яго было вынесена, як мінімум, тры пастановы аб адміністрацыйных арыштах па 15 сутак кожная за ўдзел у перадвыбарчых пікетах і заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах.

Пасля некалькіх адміністратыўных арыштаў запар Паўлу прад'явілі абвінавачанне "ў падрыхтоўцы да ўдзелу у масавых беспарадках", па крымінальнай справе. 25 траўня 2021 года яго асудзілі на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, бо, як тлумачаць у судзе, "матэрыялы справы адносяцца да таямніцы, якую ахоўвае закон". Як і падчас папярэдніх арыштаў у 2005-2007 і 2010-2013 гадах, Павел Севярынец прызнаны палітзняволеным.

АКТУАЛЬНЫ АДРАС ПАЎЛА МОЖНА ЗНАЙСЦІ НА ЯГО АСАБІСТАЙ СТАРОНЦЫ НА САЙЦЕ ПЦ «ВЯСНА». АДТУЛЬ ЖА ПРАЗ АДПАВЕДНУЮ СПАСЫЛКУ МОЖНА ДАСЛАЦЬ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНАМУ ПАШТОЎКУ.

Каралеве ва ўзросце Хрыста
Сем месяцаў мы не заплюшчвалі вочы
Побач адно з адным,
Сем год мы дыхалі дні і ночы
Ветрам і Духам Святым.
 
І хай яшчэ будзем сем сядзьмінаў
Жывыя плоццю адной —
Ніколі я цябе не пакіну,
Заўсёды буду з табой.
 
Заўсёды з табой, мая Каралева,
Як мы абяцалі там,
Дзе Госпад нашчадкаў Адама і Евы
Навечна злучае Сам.
 
Хай лёд, хай мор, хай халоднае мора
Хай сэрца замрэ ад тугі —
У шчасці разам, разам і ў горы
Па самыя берагі.
 
Бо Ён Сваіх дзяцей не пакіне
Ні ў радасці, ні ў бядзе:
Возьме на рукі, вынесе з плыні,
Нават калі ўпадзем.
 
У гэтым узросце, мая Святая,
Госпад пайшоў у свет.
У гэтым узросце і мы ступаем
У Ягоны ледзь бачны след.
 
У гэтым веку, мая Агнюся,
Палаць нам Ягоным вагнём
Сэрца гарыць — быць спадзяюся
Вартым цябе Каралём.
 
Краіна рушыць шляхам Ягоным,
Над намі Ягоны сцяг.
Біч, суды, пляўкі і праклёны
І нават цвікі ў касцях.
 
Калі мы і праўда Яго насенне
І ў нас Ягоная кроў —
Мы станем народам Уваскрасення
І ў свет панясем любоў.
 
Мы зробім нашы душы празрыстымі
Каб, што бы там не было,
У Беларусі, яснай і чыстай,
Заззяла Яго святло.
 
Анёлы ў небе спяюць: “Алелюя!”
Насустрач новаму дню,
І хай нішто цябе не хвалюе —
У дзверы я пазваню.
 
Выпрабавання няма звыш сілаў,
Як у цудоўным сне.
Таму не сумуй, Каханая, Мілая:
Проста чакай мяне.
 
да 23.01.2021
"Беларуская — мова любові..."
Беларуская — мова любові.
Ненавідзець — ня ў нашай крыві.
Бо сказана ў нашае мове:
“Пачынаецца ўсё з любві”.
 
Беларуская — мова любові.
Толькі сэрцам магчыма пачуць:
Тут крыніцы бруяць у размове
І над кветкамі пчолы гудуць.
 
Беларуская — мова любові,
І, каб бліжні бяз клопату жыў,
Мы і родным у шчасці адмовім,
І сябе аддадзім на крыжы.
 
Беларуская — мова любові.
Гэтай мовы ў нас не адняць:
Мы і храмы, і замкі адновім,
Каб маліцца, спяваць і кахаць!
 
Беларуская — мова любові,
І калі ты яе збярог,
Нават у адзінюткім слове
Цябе ў вусны цалуе Бог.
 
Беларуская — мова любові:
Хрысціянаў з усіх краёў
У Самім Хрысце як аснове
Беларусь яднае наноў.
 
Адгукнецца ў Менску і Шклове:
“Не хлусі. Не крадзі. Не забі…”
Беларуская — мова любові.
Калі ты беларус — любі.
 
05.02.2023
Сястры Ганне

Ён не сказаў, што будзе лёгка, 

Ён абяцаўся быць з табой, 

І Ён заўсёды недалёка:

Захочаш – і ўбачыць вока, 

Паверыш – і кранеш рукой. 

Ён не сказаў: “Папросіш цуду – 

Зраблю табе, як фокус, цуд”. 

Я проста буду. Побач буду. 

Забудзеш ты – я не забуду.

Ты ў брудзе – я з табой у бруд. 

Ты плачаш? Ён з табою плача. 

Смяешся? – Смешна і Яму. 

Ён не дае табе задачаў, 

Не прымушае жыць іначай,

Што хоча Ён? Цябе саму. 

Схаваўся ў віне ды хлебе,

Ў тваёй душы – і угары. 

З табою – у любой  патрэбе:

Ты хочаш вечна жыць на небе? 

Я заплаціў. Тваё. Бяры. 

Калі адчыненая дзверца –

Ён прывядзе ў твой пакой

Анёлаў і адзінаверцаў, 

Як толькі адгукнецца сэрца

На ціхі шэпт: “Ідзі за мной”. 

12.10.23

Гародня

У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.

This is an empty menu. Please make sure your menu has items.
This is an empty menu. Please make sure your menu has items.

Павел
Севярынец

Павел Севярынец — палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік. Жанаты, мае сына.

У час прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ўдзельнічаў у пікетах па зборы подпісаў Святланы Ціханоўскай. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня 2020 года па дарозе дадому. Пасля гэтага ў дачыненні да яго было вынесена, як мінімум, тры пастановы аб адміністрацыйных арыштах па 15 сутак кожная за ўдзел у перадвыбарчых пікетах і заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах.

Пасля некалькіх адміністратыўных арыштаў запар Паўлу прад'явілі абвінавачанне "ў падрыхтоўцы да ўдзелу у масавых беспарадках", па крымінальнай справе. 25 траўня 2021 года яго асудзілі на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, бо, як тлумачаць у судзе, "матэрыялы справы адносяцца да таямніцы, якую ахоўвае закон". Як і падчас папярэдніх арыштаў у 2005-2007 і 2010-2013 гадах, Павел Севярынец прызнаны палітзняволеным.

АКТУАЛЬНЫ АДРАС ПАЎЛА МОЖНА ЗНАЙСЦІ НА ЯГО АСАБІСТАЙ СТАРОНЦЫ НА САЙЦЕ ПЦ «ВЯСНА». АДТУЛЬ ЖА ПРАЗ АДПАВЕДНУЮ СПАСЫЛКУ МОЖНА ДАСЛАЦЬ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНАМУ ПАШТОЎКУ.

"Сем месяцаў мы не заплюшчвалі вочы..."