Зміцер Дашкевіч

Зміцер Дашкевіч – беларускі грамадскі актывіст, палітык і былы лідар руху «Малады Фронт». Вядомы ў тым ліку за яго высілкі па абароне месца масавых палітычных рэпрэсій «Курапаты».

Зміцер станавіўся вязнем сумлення ці палітвязням пасля выбараў 2006 і 2010 гадоў. У 2022 года Зміцера асудзілі да 1.5 гадоў зняволення за ўдзел у пратэстах 2020 года. Пазней тэрмін зняволення працягваўся за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы".

На волі Зміцера чакаюць жонка і чацвёра дзяцей.

"Сьвятая мілая Магдачка.."

Сьвятая мілая Магдачка
Усё чакае, каб татачка
Цалаваў яе шчочкі
І глядзеў ёй у вочкі!

Каб вярнуўся з турмы
І быў з ёй заўсягды,
Кожны дзень, каб з Матуляй
Абдымаўся татуля!

За гэта просіць Сьвятая
І Ісуса пытае:
“Як прабіцца да Неба?
Вельмі тата мне трэба!..”

чэрвень 2024

Слова

У час бядотны роспачы і болю
Ты Слова выракся, Камень, Пятро,
Хоць перад тым і прысягаў сабою,
Што за Яго ты пакладзеш нутро.

Так слова роднага ты зрокся, беларусе,
Калі сусед на крыж яго павёў,
Хоць галасіў табе прарок у скрусе:
«Ня кідай слова, каб ты сам ня ўмёр!»

Калі ж царова служка прашыпела:
«Гаворка выдае цябе твая!»,
Не доўга думаўшы, ты плюнуў у неба:
«Язык колхозный, он не для меня!»

А потым ты зірнуў у вочы Бога
І сам жахнуўся: што ж ты нарабіў,
Калі ад Слова выракся жывога —
І акупант к крыжу Яго прыбіў!..

Ды роднае не кінуў Тата Слова —
Яго з магілы Творца ўваскрасіў,
Каб ажылі ў ім душа і мова,
Каб ты, народ, заўжды ў Слове жыў!

І сёння Слова кожнага пытае:
«Пятро, мой брат, ці любіш ты мяне?!»
Што ты адкажаш — гэта я ня знаю…
Пятро ж заплакаў: «Я люблю цябе!»

Травень 2025, ізалятар, Навасады

У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.

This is an empty menu. Please make sure your menu has items.