Кацярына Андрэева (Бахвалава) нарадзілася 2 лістапада 1993 года ў Мінску. Кацярына скончыла беларускамоўную гімназію — яшчэ ў школе ў яе выявілася здольнасць да вывучэння замежных моваў. Ужо за свой першы журналісцкі артыкул Кацярына стала лаўрэаткай прэміі «Народны рэпарцёр». Супрацоўнічала з «Народнай воляй», «Нашай нівай», Радыё Свабода, пазней далучылася да «Белсата», дзе вяла прамыя эфіры і за гэта неаднойчы затрымлівалася. У 2020 годзе разам з мужам Ігарам Ільяшом Кацярына выдала кнігу «Беларускі Данбас» пра беларусаў — удзельнікаў расійска-ўкраінскай вайны.
У канцы 2020 года Кацярыну разам з калегай Дар’яй Чульцовай затрымалі падчас стрыму з «плошчы Перамен». Абедзвюх журналістак асудзілі да 2 гадоў зняволення за «арганізацыю беспарадкаў». Пазней Кацярыне прад'явілі абвінавачванні ў «дзяржздрадзе» і па іх прысудзілі 8 гадоў калоніі.
АКТУАЛЬНЫ АДРАС КАЦЯРЫНЫ МОЖНА ЗНАЙСЦІ НА ЯЕ АСАБІСТАЙ СТАРОНЦЫ НА САЙЦЕ ПЦ «ВЯСНА». АДТУЛЬ ЖА ПРАЗ АДПАВЕДНУЮ СПАСЫЛКУ МОЖНА ДАСЛАЦЬ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНАЙ ПАШТОЎКУ.
Над белым полем —
Зімовым морам
У цішыні
І сярод турбот
Над маім шчасцем
І маім болем
Каторы месяц,
Які ўжо год
Ляціць, трымціць,
Невымоўна ззяе
На чорнай коўдры
Родных нябёс
Мая самотная
І нямая
Мая адзіная
Зорка-лёс.
Я ёй малюся,
Яе баюся
Яе спрабую
Не заўважаць.
А прыйдзе час —
Назаўжды спынюся
Пад зорным позіркам
Спачываць.
Пакуль блукаю
Глухою сцежкай
Дзе звер пакінуў
Свае сляды
Ужо не страшна,
Ужо не смешна
Ужо ніякай
Няма бяды
У тым што сціхлі
Навокал песні
А замест песняў —
Хрусцяць хрыбты.
У любым краі,
Дзе на прадвесні
У вакно астрогу
Мне ззяеш Ты.
Маё каханьне, вечнае, да скону
Глядзі, ужо загойваюцца раны
Мой ціхі, лёсам мне падараваны
Нашу пярсьцёнак твой нібы карону
Мяне жыцьцё і песьціла, і біла
Паліла сонцам, кідала на нары
Але глядзі – зацягваюцца шнары
І боль сыходзіць паступова, мілы
Растуць муры, так цесна сярод іх
Ня бачна, як займаецца сьвітаньне
Але не бойся, нашае каханьне
Перажыве і час, і нас саміх
Трымай мяне ўпэўненай рукой
Вядзі скрозь лябірынты й сутарэньні
Ты мне – адзіны лек і суцяшэньне
Мой сьвет, мой дом і мой спакой.
У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.
ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ

“ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ”