Barys
Liashkévitch

Barys Lyashkévitch nasceu em 20 de março de 1990. Antes de sua detenção, ele morava em Hrodna e criava dois filhos pequenos.

Barys foi detido por participar de protestos em Hrodno em 2020 e condenado a dois anos de restrição da liberdade em uma colônia penal.

No momento, Barys Liashkévitch está fora de Belarus.

Infelizmente, os poemas desta pessoa ainda não foram traduzidos para este idioma. Mas você pode nos ajudar!

Se você puder ajudar a traduzir os poemas das pessoas presas políticas de Belarus para o português ou outro idioma que você domina, entre em contato conosco por email ou Telegram.

Na língua e nos versos, em pessoas iluminadas nos lugares escuros, – Belarus Vive.

Барыс
Ляшкевіч

Барыс Ляшкевіч нарадзіўся 20 сакавіка 1990 г. Да затрымання жыў у Гродне, выхоўваў дваіх малых дзяцей.

Барыса затрымалі за ўдзел у пратэстах у Гродне і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі «хіміі».

У дадзены момант Барыс Ляшкевіч знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

РАМОНКІ (дзецям)

Недзе кветкі пакінуў у полі…
Маё сонейка, глянь ты на іх!
Каб хапала пяшчоты і волі,
Каб ніхто не пакрыўдзіў малых.
Дай ім розуму, маці прырода,
Бляску зор у блакітных вачах,
Сілы дай, маім кветачкам, Божа,
Перажыць і адолець той страх.
Бо Радзіма заліта крывёю,
Лепіць шчыльна хвароба крыжы…
Любы край, барані мне святое,
Ды трымайся, сябе беражы!
Вецер, прэч адгані навальніцу,
Нашапчы кветкам казку ў цішы.
Іх любімы герой не баіцца!
Пераможа і прыйдзе жывы!

У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.