Ксенія Сырамалот нарадзілася 19 снежня 1999 года. Да затрымання яна навучалася на факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ, была прэс-сакратаркай Задзіночання беларускіх студэнтаў і валанцёркай Праваабарончага цэнтра «Вясна».
Ксенія была затрыманая 12 лістапада 2020 года — у «чорны чацвер» беларускага студэнцтва. Следства абвінаваціла Ксенію і іншых фігурантаў справы ў «каардынацыі пратэстаў» ва ўніверсітэтах. У траўні 2021 года суд вынес вырак — 2,5 гады пазбаўлення волі.
Ксенія цалкам адбыла пакаранне і знаходзіцца на волі.
На шэрых сценах:
За фарбай, на фарбе,
У змытым мастацтве
Чырвоным па беламу –
Беларусь Жыве.
Ва ўсмешках і слёзах,
У змораных вачах
(І ўсё роўна прыгожых),
У воклічах і песнях,
У мове і ў вершах,
У светлых людзях,
Што ў цёмных месцах, –
Беларусь Жыве.
У маленькіх аркушах паперы,
У цёплых сонечных слоўцах.
Беларусь надрапана на тынкоўцы,
Намалёвана ў самых таемных месцах –
Беларусь Жыве ў нашых сэрцах.
Праб’е святло цемру гушчара,
Заззяюць светлыя сэрцы ўначы,
І будуць усе смелыя разам
Пераможны агонь берагчы.
З гэтым дарам мовы жывёл не пачуеш
І цуды не пазнаеш у гэтым жыцці.
З гэтым дарам хвалю любові адчуеш,
Якая дасць моцы яшчэ столькі ж прайсці.
Месяц заззяў, а зоры патухлі
Волаты паўсталі са дна
Моры раскінулі свае вены на зéмлі
З попелу і стогнаў паўстала яна
У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.
“ВЕРШЫ З-ЗА КРАТАЎ — СУМЕСНЫ ПРАЕКТ “ВОЛЬНЫХ ПАШТОВАК” І НАРОДНАЙ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСІ Ў БРАЗЫЛІІ”