Ірына Шчасная

Ірына Шчасная — актывістка і рэдактарка папулярных тэлеграм-каналаў, сярод якіх "Мая краіна Беларусь". У 2020 годзе Ірыну затрымалі супрацоўнікі, якія былі пераапранутыя ў форму ЖЭС. Ірыну асудзілі да 4 гадоў зняволення, а за кратамі ціснулі на яе. Пасля вызвалення ў 2024 годзе Ірына пакінула Беларусь, каб уз'яднацца з сям'ёй — сынам і мужам.

"Скрозь шэры вэлюм сівага туману..."

Скрозь шэры вэлюм сівага туману,
Праз веліч старажытных гушчароў ,
Ласкавым рэхам л’ецца голас продкаў
– І сэрца чуе, памятае кроў.

А верхавіны дрэў кранаюць лісцям зоры,
Мядзведжай поўсцю сцеліцца імшар.
І хтосці таямнічы, незнаёмы,
Мяне вядзе ў казачны абшар.

Там лесавік распавядае аб мінулым:
Пра волатаў і пра русалчын смех,
Пра цмокаў, што валодалі паветрам,
Пра тое, як з’явіўся чалавек

Мне ваўкалак спявае пра журбу – самоту,
Пра сумны лёс і пра нядбайны час
А я яго шалёна так кахаю –
Бо момант гэты створаны для нас

Мацнее вогнішча сярод блакітнай хвоі,
Бурштынам ззяюць вочы пугача
Чароўны дотык аксамітнай ночы,
Ласкавых сноў хвіліны забыцця.

У мове і ў вершах, у светлых людзях, што ў цёмных месцах, – Беларусь Жыве.

This is an empty menu. Please make sure your menu has items.